У райвыканкаме “Крытыкуюць і добрых гаспадароў. Гэта тычыцца і Асіповіччыны. №90

«Крытыкуюць і добрых гаспадароў. Гэта тычыцца і Асіповіччыны. Па шэрагу напрамкаў вы робіце многае правільна,
ёсць належныя напрацоўкі, перспектывы будучага развіцця. Але па асобных
пытаннях у наяўнасці і адставанне. Падобнае недапушчальна, прыбаўляць трэба
абавязкова. I — тэрмінова!”

Гэтыя словы на чарговым пасяджэнні райвыканкама
прагучалі з вуснаў намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктара
Некрашэвіча пры разглядзе двух асноўных пытанняў — вынікаў работы галін
народнай гаспадаркі раёна і выканання бюджэту за 9 месяцаў 2011 года,
інфармацыю па якіх зрабілі першы намеснік старшыні і начальнік фінансавага
аддзела райвыканкама Васіль Пятроўскі і Ларыса Белая.

Напрыклад, у нас забяспечана выкананне прагнозных
тэмпаў росту экспартных паслуг. Колькасць занятых у эканоміцы складае 23,6
тысячы чалавек (гадавое заданне — 23,7), створана 609 рабочых месцаў (670).
Забяспечаны нарматыў суадносін запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага
аб’ёму яе вытворчасці па арганізацыях, якія падпарадкаваны мясцовым Саветам
дэпутатаў і распарадчым органам. Выканана зацверджанае заданне па росту
зарплаты. Створана 32 камерцыйныя арганізацыі (35). Маем належны тэмп росту
аб’ёму рознічнага тавараабароту гандлю і грамадскага харчавання праз усе каналы
рэалізацыі, стабільна расце колькасць гандлёвых плошчаў. Чысты прыбытак па
раёне ўзрос у 1,6 раза, узровень рэнтабельнасці продажу — на 3 працэнтныя
пункты. Бюджэт раёна па даходах за студзень-верасень выкананы на 101%, уласныя
даходы склалі 102,6% да ўдакладнёнага плана і 84,4% да гадавога. Забяспечана
выкананне плана па ўсіх даходных крыніцах райбюджэту, бюджэту сельскіх і
пасялковых Саветаў. Звыш плана ў бюджэт раёна паступіла 1.627,2 млн. руб.
уласных даходаў. Запазычанасці па падатковых плацяжах у бюджэт і мэтавыя
бюджэтныя фонды па стане на 1 кастрычніка ў раёне няма. Забяспечваецца
выкананне ўсіх 43 нарматываў дзяржсацстандартаў па абслугоў-ванні насельніцтва
і г.д.

Разам з тым за тры чвэрці года ў эксплуатацыю за
кошт усіх крыніц фінансавання на Асіповіччыне ўведзена 20,4 тыс. квадратных
метраў жылля — толькі 49,6% ад гадавога задання. Сальда знешняга гандлю
таварамі за студзень-жнівень склала мінус 15,1 мільёна долараў ЗША пры заданні
$8,5 млн., паслугамі — мінус $1,6 млн. Не выкананы прагнозныя паказчыкі па
тэмпах росту экспарту тавараў. Тры арганізацыі (6,7% ад агульнай колькасці) —
СЗАТ «Асі-повіцкі вагонабудаўнічы завод”, ПДЛПУП «Дзіцячы санаторый «Свіслач” і
УКДВП «Асіповічырамбуд” — атрымалі страты ў суме 8.316 млн. руб. З 76 суб’ектаў
гаспадарання, якім на гэты год даведзены заданні па збору (нарыхтоўцы) і
па-стаўцы другаснай сыравіны, 53 не забяспечваюць іх выканання. Хапае пытанняў
па розных накірунках дзейнасці да нашых сельгаспрадпрыемстваў, камунальнікаў і
іншых.

Наконт выпраўлення існуючых недахопаў найперш і
ішла 19 кастрычніка прынцыповая размова. Старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч
невыпадкова запрасіў за трыбуну са справаздачамі многіх адказных асоб —
намесніка старшыні Сяргея Семянцова, кіраўнікоў «Асіповічырамбуда” і філіяла
«Белшына-агра” ААТ «Белшына” Валянціна Кузьміча і Алега Грышчанку, другіх. Сэнс
зразумелы: да канца года неабходна зрабіць усё магчымае, каб ліквідаваць
адставанне, а дзеля гэтага кожны калектыў павінен дакладна вызначыцца з тым, якім
шляхам рухацца да вызначанай мэты. Прычым, улічваючы ўсе фактары, нават самыя,
здавалася б, дробязныя нюансы.

У такім жа духу выказаўся напрыканцы і намеснік
старшыні аблвыканкама: «Наступны год — год утаймавання інфляцыі, і адна з
састаўляючых тут — атрыманне валютнай выручкі. Задача простая і зразумелая:
максімальна скарачаць выдаткі вы-творчасці, памяншаць імпарт і павялічваць
колькасць экспартуемай прадукцыі. Плюс, наогул зарабляць валюту на ўсім. Хіба
не дае вашаму рэгіёну такі шанц наяўнасць пад бокам ажыўленай аўтатрасы
Мінск-Гомель, якая пашыраецца? Дык чаму ж тады няма адпаведнага дарожнага сэрвісу?
Чакаеце, што ўсё зробіць хтосьці іншы, што грошы ў казну нехта прынясе на
сподачку з бла-кітнай палоскай і задарма? Падобнага не будзе, актыўна займацца
любой перспектыўнай справай трэба іменна самім. I мэтанакіравана шукаць і запрашаць
да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва інвестараў, ствараючы ім належныя ўмовы.
Асіповічы — месца ва ўсіх адносінах прыязнае, а таму і валюты ў рэгіён трапляць
павінна значна больш, чым сёння”.

Віталь КУЛАКОЎ.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко назвал «Один район — один проект» лакмусовой бумажкой работы руководителей регионов

17 февраля 2026
Читать новость
Власть

«Основа дальнейшей результативности». Лукашенко обозначил «мгновенные» задачи для правительства

17 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

О подготовке к работе в период прохождения весеннего паводка

17 февраля 2026
Читать новость
Происшествия

Житель Осиповичей погиб во время рыбалки на Вилейском водохранилище

17 февраля 2026
Читать новость
Культура

Прыцягальна! Карэспандэнт «АК» пагутарыла з загадчыкам раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Аляксандрай Ткачовай

17 февраля 2026
Читать новость
Общество

Живая память: как в Осиповичах отметили День памяти воинов-интернационалистов

17 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем