На варце здароўя №89

Добра мець моцнае здароўе. Гэта найвялікшае
багацце, якое змалку трэба берагчы, бо яно — залог нашага дабрабыту. Але
чалавечы арганізм схільны да захворванняў, і з імі дапамагае змагацца медыцына,
у якой існуе шмат розных спецыяльнасцей. Медыкі — людзі асаблівай прафесіі,
якія абавязаны адклікацца на чужы боль. Таму ў чалавека, які звязвае жыццё з
працай у сістэме аховы здароўя, у першую чаргу павінна быць добрае і чулае
сэрца, каб у любую хвіліну прыйсці на дапамогу хворым. І яно сапраўды такое ў
памочніка галоўнага ўрача Градзянскай амбулаторыі Галіны Цалкоўскай, якая ўжо
25 гадоў верай і праўдай служыць людзям — стаіць на варце іх здароўя.

Кропкай адліку фарміравання яе прафесійных
якасцей стала Магілёўскае медыцынскае вучылішча, куды дзяўчына паступіла
напачатку васьмідзясятых гадоў. Выбар зрабіла сама і, як лічыць, раз і
назаўсёды.

Першыя крокі на нялёгкай, але высакароднай
сцяжынцы зрабіла ў адной з бальніц абласнога цэнтра, дзе працавала медсястрой у
хірургічным аддзяленні. Менавіта там навучылася адказнасці, уважлівасці,
добразычлівасці, стараннасці. Хутка маладому медыку прапанавалі пасаду
аперацыйнай сястры — першай памочніцы хірурга ў яго складанай і адказнай рабоце
па выратаванню чалавечых жыццяў. Праз некаторы час набыла неабходныя навыкі і
ўжо самастойна магла накласці швы на любую рану, выканаць шмат іншых складаных
працэдур.

Але жыццё склалася так, што прыйшлося пакінуць
горад, а разам з ім і любімае месца працы. Лёс прывёў маладую жанчыну на
Асіповіччыну, у вёску Каменічы, дзе жылі матуля і сёстры. Прайшла адпаведную
перападрыхтоўку, уладкавалася фельчарам на мясцовы ФАП і стала яго загадчыкам.
Спецыфіка работы значна адрознівалася ад той, якую раней выконвала ў бальніцы.

Не, яна таксама адказная і важная, але іменна фельчару
прыходзіц-ца аказваць чалавеку першую неадкладную дапамогу і нават ставіць
дыягназ. Здаецца, нічога складанага, калі ты маеш адпаведныя веды і навыкі.
Аднак на самой справе гэта не так. Трэба ўвесь час быць на вачах у людзей, якім
у любы момант можа спатрэбіцца дапамога. І ніколі Галіна Міхайлаўна — так
паважліва пачалі зваць яе ў вёсцы — нікому не адмовіла ў просьбе. Калі патрэбна
— прыходзіла на дом, каб зрабіць укол, памераць ціск або паслухаць сэрцабіццё,
а то і проста пагаварыць пра жыццё.

Не страціла такога падыходу да работы і зараз.
Для многіх жыхароў Каменіч яна стала сапраўдным сямейным доктарам. Ёй
давяраюць, яе паважаюць і лічаць сваёй. І гэта, бадай, самая высокая ацэнка
працы чалавека.

Градзянскія жыхары таксама знайшлі ў асобе
Галіны Міхайлаўны граматнага спецыяліста — сапраўднага майстра сваёй справы.
Тут яна працуе апошнія 10 гадоў. Часта ездзіць на работу на ўласнай машыне,
іншы раз падвозіць хворых, якія праходзяць лячэнне ў амбулаторыі. Акрамя
асноўнай працы, выконвае абавязкі аптэкаркі: у любы момант да яе можна
звярнуцца па лякарствы. А пры адсутнасці патрэбных лекаў абавязкова прывязе з
горада. Бывае, нават з дастаўкай на дом.

Усё паспявае зрабіць гэта няўрымслівая жанчына.
Дома ў яе парадак, клопатам атуліла родных і блізкіх, з суседзямі — лад і
згода. І што б ні здарылася, яе вочы заўсёды свецяцца добрай усмешкай, сэрца
поўніцца дабрынёй, а дзверы адчынены для любога чалавека.

 

Последние новости

Общество

Прямые телефонные линии в Осиповичах 13 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

В кинотеатре “Родина” состоится премьерный показ нового проекта Национальной киностудии “Беларусьфильм

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Сегодня — День сотрудника органов предварительного следствия

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 сентября для всех знаков зодиака

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Сегодня в деревне Цель под руководством председателя райсовета депутатов Владимира Рыжанкова состоялось совместное выездное заседание президиума и постоянной комиссии по вопросам социальной сферы, социальной защиты граждан и делам молодежи райсовета депутатов.

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе

11 сентября 2025
Читать новость