Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Народны ансамбль народнай песні “Вяселле” з Каўгароў заўтра ў 11.20 пазнаёміць са сваёй творчасцю тэлегледачоў перадачы “Спявае Беларусь” на канале “Беларусь 3”.

У райпаліклініцы змяніліся тэлефонныя нумары: стол даведак —    26-276, выклік урача — 27-028; рэгістратура — 26-970, 27-779, 170. Абслугоўванне пацыентаў па платных паслугах часова будзе праводзіцца ў кабінеце № 25 (кабінет скрынінга). Даведкі па тэл. 77-382.

“Гадзіна пасажыра” — прафілактычную акцыю з такой назвай правядзе РАУС 27 снежня з 15.20 да 16.20 на ст. Верайцы.

У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі дзейнічае абноўленая экспазіцыя мясцовага калекцыянера Аляксандра Аляксеенкі, якая ўключае вайсковы рыштунак, уніформу, асабістыя рэчы салдат Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, Узброеных сіл ЗША, Англіі, Японіі, Германіі.

Забарона на аматарскую лоўлю рыбы ўведзена датычна Асіповіцкага вадасховішча. Прычына — нядобранадзейнасць вадаёма па  апістархозе. Гэтым паразітарным захворваннем можа заразіцца і чалавек пры ўжыванні сырой, марожанай, недастаткова прасмажанай і слаба прасоленай рыбы. Падрабязнасці аб захворванні і апрацоўцы рыбы — у “АК” № 74 ад 02.10.2018 г. і на сайце “раёнкі”.

Тавары навагодняга асартыменту шырока прадстаўлены ў кіёсках Асіповіцкага філіяла ААТ “Белсаюздрук”. Можна набыць сувенір з сімвалам года на любы густ — магніты, статуэткі, а таксама віншавальныя паштоўкі, разнастайныя ёлачныя ўпрыгажэнні. У асноўным павільёне дзейнічаюць зніжкі на прадукцыю УП “БелКукла”.

330 хлопчыкаў і дзяўчынак са школ горада і раёна будуць наведваць сваю ўстанову адукацыі і ў час зімовых канікул. Два дзясяткі аздараўленчых лагераў плануюць сваю работу на 26-29 снежня і 2-4 студзеня. Як і заўсёды, рабят чакае мноства цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў, незабыўных сустрэч і яркіх уражанняў.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем