У перыяд з 10 па 16 кастрычніка зарэгістравана крадзяжоў — 8, нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў — 2, угон, самазабойства — па 1.
Аб’яўлены вышук на двух маладых жыхароў в. Чучча і г. Асіповічы, якія сышлі з дому напачатку месяца і зніклі ў невядомым кірунку.
Узбуджана 16 крымінальных спраў, раскрыта 2 раней здзейсненыя злачынствы.
У ноч з 12 на 13 кастрычніка адбылося 4 крадзяжы маёмасці з прыпаркаваных на дваровых стаянках каля шматкватэрных дамоў легкавых аўтамабіляў. Невядомыя зламыснікі аддавалі перавагу машынам з добрай аўдыёапаратурай.
Устаноўлена асоба злачынцы, які 9 верасня падманным шляхам вывез з тэрыторыі ААТ “Асіповіцкі малочны камбінат” каля 1.500 цаглін на суму звыш 1,1 млн. руб.
Крыміналістамі вядзецца вывучэнне абставін кра-дзяжу 50 кг журавін са сховішча прыватнага прадпрыемства “Осівер”, здзейсненага раней судзімым жыхаром п. Ялізава, і незвычайнага выпадку нанясення цялеснага пашкоджання: неасцярожна адчыняючы дзверы, муж зламаў руку сваёй жонцы.
ДАI
Спынена 123 парушэнні правілаў руху, прыцягнуты да адказнасці 9 п’яных вадзіцеляў і 22 пешаходы, не маючых на адзенні святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 11 ДТЗ.
Надвячоркам 16 чысла вадзіцелька “Таёты-Авен-сіс” на шашы Мінск-Гомель недалёка ад вёскі Цэль урэзалася ў “Фіат-Пунта”, які рушыў у спадарожным накірунку. У выніку сутыкнення пасажырка “Фіата” — 70-гадовая жанчына — атрымала пералом правай нагі.
Прычынай аварыі стаў выключна чалавечы фактар: вадзіцелька “Таёты”, засяродзіўшы ўвагу на наступствах яшчэ адной аварыі, цалкам страціла кантроль над дарожнай сітуацыяй.
АДАI нагадвае: у перыяд з 20 па 30 кастрычніка будзе праводзіцца спецаперацыя “Вучэбны аўтамабіль”.
Медвыцвярэзнік
За тыдзень пацыентамі ўстановы сталі 13 мужчын і 3 жанчыны. З пачатку месяца назіраецца ўстойлівае скарачэнне колькасці асоб, якім патрабуецца дапамога ў працверажэнні. Па меркаванні супрацоўнікаў выцвярэзніка, адна з прычын станоўчай тэндэнцыі — абмежаванне на продаж танных алкагольных напояў пасля 18 гадзін.
РАНС
13 чысла каля 13 гадзін пачаўся пажар у катэджы на вул. Забалацкая, што ў Асіповічах. Агнём былі па-шкоджаны сцены і столь на першым паверсе, моцным задымленнем — маёмасць на другім паверсе.
Прычынай узгарання стала кароткае замыканне ў праводцы кандыцыянера.
IАЖіРС
Выяўлена 4 парушэнні правілаў вывазу лесу: у 2 выпадках ён вывозіўся без пісьмовага дазволу, яшчэ ў 2 — з няправільна аформленымі дакументамі.