Дзякуй табе, невядомы салдат! №89

13 кастрычніка недалёка ад вёскі Коханаўка
адбылося пахаванне астанкаў невядомага чырвонаармейца, выпадкова знойдзеных
студэнтамі асіповіцкага каледжа напачатку верасня (падрабязнасці гл. у “АК” №
86 ад 7.10.11 “Неизвестный казак”).

Ва ўрачыстай цырымоніі прымалі ўдзел работнікі
райвыканкама, прадстаўнікі раённага савета ветэранаў, ваеннага гарнізона, вучні
Карытнянскай СШ, мясцовыя жыхары і, зразумела, краязнаўцы, што займаюцца
вывучэннем трагічных абставін рэйду Першай кавалерыйскай групы Чырвонай Арміі
летам 1941 года.

Жалобны мітынг адкрыў намеснік старшыні
райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, словы ўдзячнасці загінуўшаму змагару за свабоду
выказалі старшыня райсавета ветэранаў Міхаіл Слесарэнка, кіраўнік гуртка
ваенна-гістарычнай рэканструкцыі КДіЮТіК на базе Асіповіцкага каледжа Андрэй
Торбін.

Пад залпы ружэйнага салюта да дзвюх ужо існуючых
на лясной прагаліне магіл чырвоных кавалерыстаў дадаецца трэцяя. Спі спакойна,
невядомы герой! Ты аддаў сваё жыццё недарэмна…

Работа па захаванні памяці ахвяр Вялікай
Айчыннай вайны ў раёне будзе працягвацца. Але трэба не толькі шукаць нейкія
новыя факты ваеннай гісторыі. Не менш важна рупліва захоўваць і тое, што было
зроблена раней.

Сёння помнік загінуўшым землякам, што
знаходзіцца каля дарогі на вёску Цяплухі, патрабуе рамонту. Збор сродкаў на
гэтую высакародную справу ўжо вядзецца, і той, хто неабыякавы да памяці аб
сваіх продках, адстаяўшых права беларусаў на мірнае жыццё, можа ўнесці ў яе
пасільны ўклад. Дзеля гэтага трэба проста пералічыць грошы на разліковы рахунак
Магілёўскага абласнога аддзялення ГА “Беларускі фонд міру”. Яго рэквізіты: ГФ
ААТ “Белінвестбанк” № 3015207390011, код банка 712, УНП 700119293.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

 

Последние новости

Общество

Миру — мир. Многополярный.

28 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко отметил хорошую работу крестьян в этом году

28 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко назвал урожай на полях достойным, несмотря на непростой год

28 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о хранении и реализации картофеля: нужно на полную катушку подключать торговые сети

28 августа 2025
Читать новость
Общество

Осиповичская дистанция пути транспортного РУП «Могилевское отделение Белорусской железной дороги» совместно с РОВД и ВОХР информирует

28 августа 2025
Читать новость
Общество

Ремонт теплотрассы оставит осиповчан без горячей воды

28 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем