Гэтым прынцыпам калектыў «раёнкі” кіруецца даўно і збочваць з абранага шляху не збіраецца. Пацвярджэнне чаму — чарговы адкрыты турнір па хуткіх шахматах на прызы газеты «Асіповіцкі край”, які ў суботу распачнецца ў ШШК «Дэбют” а палове адзінаццатай раніцы.
Чаму менавіта 15 чысла збяруцца ў сваім клубе мацнейшыя шахматысты Асіповіччыны? Адказ на паверхні: трэба па-максімуму праверыць сябе ў рэальнай справе, каб не вы-глядаць хлопчыкамі для біцця праз два тыдні. Бо 29-30 кастрычніка на базе мясцовай ДЮСШ адбудзецца чарговы — ужо адзінаццаты па ліку! — рэспубліканскі фестываль па хуткіх шахматах «Асіповічы-2011”, і за столікі супраць вядучых спартсменаў краіны сядуць і мясцовыя прыхільнікі гэтай цудоўнай гульні.
Прыходзьце ў «Дэбют”, дзверы адчынены для ўсіх жадаючых!