Як жывеш, гасцініца "АСІПОВІЧЫ"? №87

Настрой чалавека ў многім залежыць ад якасці
аказваемых яму паслуг, і калектыў гасцініцы «Асіповічы» заўсёды рады
сваім наведвальнікам, незалежна ад таго, у які час сутак яны завіталі. А
засяляць даводзіцца часцяком і ноччу, прымаць як самых дарагіх гасцей,
выконваючы ўсе пажаданні.

Тут размяшчаюць усіх жадаючых, незалежна ад
месца рэгістрацыі. У тым ліку і любы жыхар Асіповіч, прад’явіўшы пашпарт, мае
магчымасць адпачыць ад шуму і мітусні будняў у камфартабельным нумары. Часта
карыстаюцца такой магчымасцю маладажоны, якія могуць адасобіцца ад усіх,
прысвяціўшы час адно аднаму. Дарэчы, запісвацца ў «нумар для маладых»
трэба не пазней, чым за месяц да вяселля, інакш можна не трапіць: гэты
«райскі куточак» вельмі запатрабаваны. Ёсць у гасцініцы і пакой для
інвалідаў, дзе зручна размешчана мэбля для карыстання і перамяшчэння людзей з
абмежаванымі здольнасцямі. Ванна, напрыклад, мае поручні.

— Камандзірованыя, правяраючыя, госці горада,
спартсмены — звыклы кантынгент, — расказвае адмі-ністратар гасцініцы Людміла
Чаропка (на здымку). — На прадпрыемствы горада прыязджалі групы замежных
спецыялістаў — спыняліся ў нас. Стасункі з італьянцамі, французамі ды чэхамі
пакінулі самы добры адбітак. Усе ветлівыя, добразычлівыя, мелі сваіх
перакладчыкаў, таму складанасцей не было аніякіх. Жывуць у нас і рабочыя з
вагонабудаўнічага завода. Для ўсіх ствараем камфортныя ўмовы.

Нездарма ў атэлі ёсць розныя нумары: адна- і
двухмесныя, з аднаго і двух пакояў. Адпаведна і аплата розная. Пражыванне за 1
койка-суткі каштуе ад 43.710 да 76.910 рублёў. І на дзень наведвання ўсе 42 нумары
былі заняты. Адны жыльцы заязджалі, іншыя — высяляліся. Пакаёўкі старанна
прыбіралі сваю тэрыторыю.

Пералік прапаноўваемых кліентам паслуг з кожным
годам пашыраецца. Акрамя посуду, дадатковых пасцельных рэчаў, праса і іншых
бытавых прылад, прадстаўляецца абгароджаная аўтастаянка, міжгародняя тэлефонная
сувязь, свежая карэспандэнцыя, медыцынская аптэчка. Гасцей горада знаёмяць з
рэкламнай турысцкай інфармацыяй, пры неабходнасці захоўваюць багаж і
каштоўнасці, браніруюць нумары і аказваюць іншыя паслугі. У кожным нумары
маецца халадзільнік і тэлевізар.

Работу гасцініцы забяспечваюць 13 супрацоўнікаў:
адміністратар, 4 дзяжурныя, 4 пакаёўкі, 2 прыбіральшчыцы і 2 рабочыя.

— Вельмі добры калектыў мне дастаўся ў
«спадчыну», — дзеліцца Людміла Леанідаўна. — Усе працуюць добра.
Заўсёды можна абаперціся на старшую дзяжурную Іну Гараўскую, старшую пакаёўку
Вольгу Хурсан, іншых.

Да абавязкаў адміністратара Людміла Чаропка прыступіла
ў сёлетнім маі, да гэтага 25 гадоў адпрацавала ў райпо, апошнім часам — першым
намеснікам старшыні праўлення. З адміністрацыйнай работай добра знаёма, і гэта
спрыяе рэнтабельнай працы ўстановы: штомесяц аказваецца паслуг на суму звыш 50
мільёнаў рублёў.

Іна Заскевіч.

Последние новости

Общество

В интересах государства и людей: начальник ИМНС по Осиповичскому району Елена Папыльченко — о налогах, доходах и новшествах

12 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 июля для всех знаков Зодиака

12 июля 2026
Читать новость
Общество

У истоков отрасли: Осиповичский опытный лесхоз отметил 90-летие — история от дубрав до зубра

11 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июля для всех знаков Зодиака

11 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с первым заместителем Осиповичского райисполкома

10 июля 2026
Читать новость
Общество

«Часовые очереди» на АЗС — фейк? Корреспонденты «АК» проверили заправки Осиповичей

10 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем