Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

19 лістапада ў гаражы па вул. Чапаева знойдзена цела мужчыны, які загінуў ад атручвання чадным газам. Паступіла паведамленне ад адміністрацыі будпрадпрыемства: нехта выкраў коўш экскаватара, пакінуты пры выкананні меліярацыйных работ. Жыхар аг. Арэхаўка паведаміў, што ў ноч на 23 чысло каля в. Цяплухі выкрадзены не абсталяваны сігналізацыяй аўтамабіль “Рэно”. Каля в. Лапічы затрымана машына, на якой жыхар Пухавіцкага раёна перавозіў без адпаведных дакументаў 150 л афарбаванага дызпаліва.

РАСК

0,39 г псіхатропнага рэчыва захоўваў раней не судзімы 32-гадовы жыхар в. Радуцічы.

Крымінальная справа ўзбуджана ў дачыненні бабруйчаніна: пазбаўлены правам займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, ён быў затрыманы нецвярозым за рулём на 114 км аўтадарогі “Мінск-Гомель”.

23 лістапада жыхар в. Перарожкі ў сварцы ўдарыў нажом 35-гадовую аднавяскоўку, якая памерла на месцы здарэння.

ДАI

Папярэджана 104 парушэнні ПДР, да адказнасці прыцягнута 54 пешаходы і 3 “бяспраўнікі”. Адбылося 5 дарожна-транспартных здарэнняў.

Увага! Па 6 снежня праводзіцца прафілактычная акцыя па папярэджанні ДТЗ у зімовы перыяд “Жыццё даражэй за шыны!”. Нагадваем: з 1 снежня па 1 сакавіка на ўсіх аўтамабілях павінны быць устаноўлены зімовыя шыны. За невыкананне патрабавання — адміністрацыйная адказнасць па арт. 18.22 ч. 5 КаАП краіны: папярэджанне або штраф да  0,5 базавай велічыні.

IАЖіРС

Заведзены крымінальныя справы ў дачыненні да жыхара Ялізава, які 8 лістапада на Бярэзіне здабыў забароненай прыладай лоўлі 127 асобін рыбы, чым нанёс шкоду навакольнаму асяроддзю на суму звыш 3258 руб., і неўстаноўленай асобы, якая каля в. Малая Грава незаконна здабыла казулю еўрапейскую коштам 2940 руб. Складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў рыбалоўства, 4 — лесакарыстання.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем