Фотапраект «Вось мы якія!». Арына Бяляўская

Фотапраект «Вось мы якія!». Арына Бяляўская

У Арыны Бяляўскай шмат цікавых цацак і развіваючых гульняў. Яна любіць “даваць нырца” ў сухі басейн, ствараць узоры з дапамогай кінетычнага пяску. Яшчэ адзін выяўленчы сродак, якому дзяўчынка аддае перавагу, — грыфельная дошка.

Малая любіць слухаць вершы, забаўлянкі, казкі. Любімы аўтар — Агнія Барто.

Шмат станоўчых эмоцый дастаўляюць і прагулкі, калі ўсёй сям’ёй адпраўляюцца ў парк, дзе шмат цікавага знойдзе кожны.

Калі матуля завіхаецца ля пліты, Арына гатуе абед сваім лялькам, паўтараючы дзеянні мамы. У яе ёсць для гэтага свая кухня і посуд — пакуль зусім мініяцюрныя.

Арынцы толькі два гады, але яна не самая малодшая ў сям’і. Ёсць сястрычка Мілана, якой дзяўчынка ахвотна расказвае аб усім, што ведае. Пакуль такія гутаркі праходзяць у форме маналогу, але дзецям не сумна!

Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем