Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

III Міжнародны конкурс мастацтваў “Хрустальный василек 2018” прынёс шэраг перамог навучэнцам Асіповіцкай ДШМ № 2. Дыпломам II ступені ў намінацыі “Iнструментальнае выканальніцтва. Фартэпіяна. Сола” ўзнагароджаны Юрый Белы, Яніта Башко стала лаўрэатам III ступені, а настаўніца таленавітых вучняў Людміла Доўнар адзначана Дыпломам за падрыхтоўку лаўрэата конкурсу і асабісты творчы ўклад у развіццё музычнага мастацтва.

“Мая прафесія — мая будучыня” — так называецца акцыя, якая пройдзе заўтра з удзелам кадзетаў ДУА “Магілёўскае кадзецкае вучылішча” з 11 да 13 гадзін ва ўпраўленні ўнутраных спраў аблвыканкама па вул. К.Маркса, 25 у Магілёве. Запрашаюцца на мерапрыемства вучні 7-9 класаў. Папярэдне неабходна патэлефанаваць у Асіповіцкі РАУС па нумары 51-879.

4 лясныя прыгажуні да навагодніх свят будуць устаноўлены ў Асіповічах працаўнікамі УКП ЖКГ. Ёлкі ўпрыгожаць цэнтральную плошчу райцэнтра, паркі на паўднёвым і паўночным баках горада і пасёлак Савецкі.

Пажарная бяспека і добраўпарадкаванне населеных пунктаў заўсёды на парадку дня ў Градзянскім сельвыканкаме. Забяспечыць выкананне першай задачы дапамагае аглядавая камісія. Абследаваны ўсе сем’і, якія пражываюць на тэрыторыі сельсавета, у некаторых з іх камісія пабывала ўжо не раз. Выяўлена 87 парушэнняў, 85 з якіх ужо ліквідавана. Не забываюць мясцовыя жыхары і пра суботнікі. Напрыклад, 17 лістапада з дапамогай прыватнага транспарту — трактар прадаставіў Анатоль Рыбінскі — вывезлі смецце з грамадскіх могілак у Градзянцы.

1067500 кіламетраў складае агульны прабег транспарту аўтапарка № 19 па перавозцы пасажыраў за студзень-кастрычнік. У тым ліку па горадзе 547500 км, прыгарадных маршрутах — 453900, заказных аўтобусаў — 66100. За ўзгаданы час перавезена 2934300 пасажыраў — 101,2% да леташняга паказчыка.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем