Хроніка здарэнняў №87

РАУС

У перыяд з 3 па 9 кастрычніка зарэгістравана 3 крадзяжы
і 2 выпадкі самагонаварэння. Затрыманы збегшы падчас папярэдняга расследавання
падазраваемы ва ўмысным пашкоджанні чужой маёмасці. Узбуджана 3 крымінальныя
справы, раскрыта здзейсненае раней злачынства.

6 чысла каля будынка райвыканкама пры
правядзенні земляных работ знойдзены артылерыйскі снарад часоў Вялікай Айчыннай
вайны.

ДАI

Спынена 142 парушэнні правілаў дарожнага руху,
прыцягнуты да адказнасці 9 п’яных вадзіцеляў і 24 аматары празмерна хуткай
язды. Адбылося 8 ДТЗ.

8 чысла каля 4 гадзін раніцы на 87 км аўтадарогі Мінск-Гомель
легкавым аўтамабілем быў збіты пешаход, які знянацку выбег на праезную частку.
Пацярпелы дастаўлены ў ЦРБ з адкрытым пераломам нагі, шэрагам іншых цялесных
па-шкоджанняў. Асноўнай прычынай здарэння супрацоўнікі АДАI лічаць адсутнасць
на адзенні неасцярожнага пешахода святлоадбіваючых элементаў. Такім чынам,
пасля выздараўлення апошні можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці
і заплаціць штраф. Калі быў цвярозы — да 3 базавых велічынь, калі ў стане
алкагольнага ап’янення — да 5.

У той жа дзень п’яны вадзіцель не ўпісаўся ў
паварот на перакрыжаванні вуліц Гогаля і Iнтэрнацыянальнай у Асіповічах і
зруйнаваў каля 8 м
агароджы адной з прыватных сядзіб. Парушальнік, у крыві якога канцэнтрацыя
алкаголю амаль у 10 разоў перавышала дапушчальны ўзровень, пазбаўлены
вадзіцельскіх правоў на 3 гады. Таксама ён будзе вымушаны выплаціць штраф
памерам ад 15 да 35 базавых велічынь і за ўласныя грошы адрамантаваць сапсаваны
плот.

АУСТ

Затрымана 28 правапарушальнікаў, узбуджана 1
крымінальная справа. Канфіскавана 8
л спіртных напояў і 22 пачкі цыгарэт.

Вядзецца праверка па факце накладання невядомымі
асобамі друзу на рэйкі аднаго з чыгуначных перагонаў.

IАЖіРС

Складзена па 1 пратаколу аб парушэнні правілаў
вывазу лесу і гандлі свежай рыбай у забароненым месцы, 2 — за браканьерскае
рыбалоўства.

 

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем