Армейскі падыход №87

Напрыканцы верасня наша краіна ўрачыста правяла
Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі-2011”, на якім Магілёўшчына
была прызнана лідарам па ўборцы зерневых і зернебабовых — упершыню за апошнія
15 гадоў.

Свой уклад у дасягненне аграпрамысловым
комплексам вобласці такога выдатнага выніку ўнеслі і вайскоўцы 36-й
дарожна-маставой брыгады, якія ў ліпені-жніўні былі адкамандзіраваны ў Чавускі
раён.

Зводны транспартны ўзвод пад камандаваннем
старшага лейтэнанта Дзмітрыя Сафрановіча дапамагаў сямі мясцовым
сельгаскааператывам у вывазцы зерня і дастаўцы гаруча-змазачных матэрыялаў для
ўборачнай тэхнікі. Вадзіцелі Яўген Штыкалаў, Андрэй Антаневіч, Максім Галіцкі,
Фёдар Канонік, Віктар Лыскавец і Андрэй Антонаў за 19 дзён камандзіроўкі
перавезлі каля 1.500 тон зерня.

Найлепшых вынікаў дасягнуў першы. Ён на сваім
“Урале” даставіў у зернясховішчы каля 330 тон збожжа, за што і быў заахвочаны
прэміяй ад Міністра абароны Рэспублікі Беларусь.

Дарэчы, асабовы склад транспартнага ўзвода
вельмі граматна эксплуатаваў даручаную тэхніку, якая адпрацавала на жніве без
паломак і прастояў. Да таго ж вопытныя ваенныя шафёры ў вольны час праводзілі
своеасаблівыя “майстар-класы” для маладых мясцовых вадзіцеляў і рамонт-нікаў,
што таксама спрыяла больш выніковаму вядзенню ўборачнай кампаніі па гаспадарках
у цэлым.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 4 сентября для всех знаков зодиака

4 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко присутствовал на военном параде в Пекине 

3 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Белорусско-узбекский женский бизнес-форум служит отправной точкой для новых договоренностей

3 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

3 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 25 по 31 августа

3 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 сентября для всех знаков зодиака

3 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем