Слава рукам працавiтым!

Слава рукам працавiтым!

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, па-добраму запомніцца многім працаўнікам галіны заслужанымі ўзнагародамі, кветкамі і падарункамі. Адпаведны настрой яшчэ напачатку сустрэчы ў РЦК стварыла не толькі дэгустацыя смачна-карыснай прадукцыі мясцовых перапрацоўшчыкаў, але і прэзентацыя з тэматычнай падборкай фотаздымкаў. Прысутным у зале было прыемна ўбачыць сваё фота на ферме, у полі ці вытворчым цэху.

Старшыня райвыканкама Павел Налівайка ў прывітальным слове падкрэсліў, што на сучасным этапе вялікая ўвага надаецца развіццю ўсяго аграпрамысловага комплексу. Вёска сёння — гэта не толькі вытворца сельгаспрадукцыі, але і захавальнік гістарычных традыцый. Кіраўнік раёна расказаў аб тэхнічных магчымасцях асіповіцкіх сельгаспрадпрыемстваў, эфектыўнай рабоце мясцовых перапрацоўшчыкаў. За ўсімі поспехамі — самаадданая праца людзей, за што ўсім і была выказана вялікая падзяка. Прагучала і спадзяванне, што жыццё на Асіповіччыне будзе станавіцца толькі лепшым.

Далучыўся да віншаванняў і старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Сувееў. Ён выказаў перакананне, што людзям, якія працуюць на зямлі, не страшны ніякі крызіс: кожны дзень яны робяць усё магчымае, каб выканаць найважнейшую задачу — забяспечыць харчовую бяспеку краіны.

Шэраг працаўнікоў  атрымалі Ганаровыя граматы райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, Падзячныя лісты старшыні райвыканкама.

Працягнулі ўзнагароджванне прафсаюзныя лідары. Старшыня райкама прафсаюза АПК Святлана Сідарэнка пажадала, каб нашым аграрыям заўсёды садзейнічала надвор’е, а кожны з землякоў меў багаты самымі разнастайнымі прадуктамі стол. Старшыня райаб’яднання прафсаюзаў Алена Паргачова ў сваім звароце зрабіла акцэнт на важнасці ў любой справе калектыўнага духу.

Лепшым прадстаўнікам сельскай моладзі ў рамках акцыі “Мы славім чалавека мірнай працы” памятныя падарункі ўручыла намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Ганна Землянухіна. На сцэну запрашаліся ветурач філіяла “Белшына-агра” Вікторыя Багдановіч, галоўны аграном ААТ “Авангард-Ніва” Алеся Бондарава, аператары машыннага даення Аксана Цясельская, Аксана Крыўцова і Вікторыя Берасневіч з акцыянерных таварыстваў “ЖорнаўкаАГРА”, “Каменічы” і “Ясень-АГРА” адпаведна, а таксама брыгадзір ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” Мікалай Гвоздзь і намеснік галоўнага бухгалтара з “Лапічаў” Марына Марталішвілі. На моладзь у нас асаблівыя спадзяванні!

Свята не было б поўным без удзелу ў ім самадзейных артыстаў раёна, чые цікавыя нумары таксама сталі выдатнымі падарункамі.

А 17 лістапада дэлегацыя Асіповіччыны, якую ўзначаліў старшыня райвыканкама Павел Налівайка, прыняла ўдзел у абласным мерапрыемстве, прымеркаваным да прафесійнага свята аграрыяў і перапрацоўшчыкаў. Разам з другімі лепшымі працаўнікамі АПК Магілёўшчыны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўзнагароджана і аператар па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы з ААТ “Каменічы” Жанна Ляшчун.

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем