Только в Осиповичах производят недробленую овсяную крупу. Интересные факты от работников местного “мелькомбината”

Только в Осиповичах производят недробленую овсяную крупу. Интересные факты от работников местного “мелькомбината”

Важнае месца на канвееры Асіповіцкага вытворчага ўчастка ААТ “Бабруйскі КХП” займаюць аўсяныя крупы. Менавіта пра аўсянку і зрабілі падборку цікавых фактаў спецыялісты прадпрыемства:

  • людзі распачалі вырошчваць авёс некалькі тысяч гадоў назад;
  • на аснове яго вырабляецца мноства карысных для здароўя прадуктаў харчавання, у тым ліку спецыфічная мука талакно і звычайная аўсяная мука, крупы, аўсяная кава;
  • пасля рэканструкцыі крупацэха ў 2010 годзе тут была ўстаноўлена лінія германскай фірмы “Шуле мюленбау” па вытворчасці крупаў аўсяных недраблёных і шматкоў аўсяных не патрабуючых варкі, што дазволіла вырабляць 950 тон крупаў штомесячна;
  • 80% выпускаемай прадукцыі рэалізуецца на экспарт;
  • асноўныя імпарцёры — Расія і Сербія;
  • тэхналагічны працэс вытворчасці аўсяных крупаў на мясцовым прадпрыемстве складаецца з наступных этапаў: ачыстка аўса ад смецця на сепаратары і дробнага зерня на элеватары; адабранае зерне па транспарцёрнай стужцы паступае ў крупацэх; у крупацэху № 2 на лініі апрацоўкі аўса адбываецца пазбаўленне зерня ад плёнак і варсінак пасродкам лушчэння; крупа прапускаецца праз сепаратар, дзе ачышчаецца ад прымесяў і дробных фракцый, і фотасепаратар, дзе адбываецца аддзяленне прымесяў, якія адрозніваюцца па колеры; выбай гатовай прадукцыі, яе ўпакоўка і маркіроўка;
  • за студзень-кастрычнік на прадпрыемстве выраблена 6800 тон крупаў аўсяных;
  • крупы аўсяныя недраблёныя І гатунку зараз вырабляюцца ў Беларусі толькі ў Асіповічах;
  • усяго з 2011 года па сёлетні кастрычнік рэалізавана на экспарт 40572 тоны аўсяных крупаў — 644 вагоны.

Последние новости

Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 июля для всех знаков зодиака

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем