Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Па 25 лістапада на тэрыторыі раёна праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з неабароненымі ўдзельнікамі дарожнага руху: пешаходамі, веласіпедыстамі, возчыкамі. Таксама АДАI нагадвае ўсім вадзіцелям, што з 1 снежня па 1 сакавіка абавязкова выкарыстанне зімовых шын. Iх адсутнасць пагражае адміністрацыйным спагнаннем да 1 базавай велічыні.

Сёння — апошні дзень правядзення вакцынацыі ад грыпу. Па дадзеных райЦГіЭ на 13 лістапада прышчэпку ўжо атрымалі 6145 дзяцей і 10309 дарослых; 2503 з апошніх — за кошт сродкаў прадпрыемстваў. Плануецца, што агульная колькасць прышчэпленых складзе 18946 чалавек.

Рэспубліканскі конкурс праектаў “Гуляюць дзеці — гуляем мы!” прынёс райцэнтру творчасці дзяцей і моладзі з гульнёвай праграмай “Кім быць?” дыплом I ступені.

У тэлевіктарыне “Размаўляем па-беларуску” на канале “Беларусь 3” на гэтым тыдні ўдзельнічалі і трое асіпаўчан. У спаборніцтве на веданне родных мовы, культуры і гісторыі каманда “Тутэйшыя”, якую ўзначаліў педагог дадатковай адукацыі АРЦТДіМ Леанід Бязручка, саступіла гомельскім “Чараўніцам” з лікам 31:32. Што ж: сапраўдныя джэнтльмены!

У таварыскай сустрэчы юнакоў па мотаджымхане (спартыўнае выпрабаванне, у якім удзельнікі на матацыклах спаборнічаюць у хуткасці манеўравання сярод штучных перашкод-конусаў) лепшы вынік прадэманстравалі гаспадары-асіпаўчане, другую і трэцюю прыступкі п’едэстала занялі адпаведна хлопцы са Слуцка і Бабруйска.

Iнфармагенцтва “БелТА” паведаміла, што па выніках 94 тура гульні “Удача в придачу!” ад “Еўраопт” уладальніцай новенькага пазадарожніка “Джылі Эмгранд” коштам амаль 35000 рублёў стала асіповіцкая пенсіянерка Святлана Скорая. Віншаванні зямлячцы!

Последние новости

Общество

Программа мероприятий ко Дню города Осиповичи

30 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Память жива. История, описанная в научно-исследовательской краеведческой работе “Война глазами детей: свидетели Дарагановского гетто”

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Студотряд с запахом хлеба. Учащиеся осиповичского колледжа в составе стройотряда помогают нашим хлебопекам.

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с заместителем начальника отдела статистики труда Главного статистического управления Могилёвской области

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 июля для всех знаков зодиака

30 июля 2025
Читать новость
Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем