Моцнае звяно №86

“Месца, дзе прыходзіць на свет чалавек, мае
значны ўплыў на далейшае яго светаўспрыманне і развіццё. У такім прыгожым
кутку, як Вяззе, не можа не быць таленавітых, чуллівых да мастацтва людзей,” —
мяркуе дырэктар Вяззеўскага СДК, мастацкі кіраўнік народнага ансамбля
беларускай песні “Вязанка” Мікалай ЗабаўскI. Ён і распавядае аб сваёй рабоце,
дзеліцца разважаннямі аб ролі культуры ў жыцці вяскоўцаў:

— Вось табе дзяўчаты, разгортвай работу, —
сказаў, прывёўшы мяне на мясцовую ферму да даярак і даглядчыц, намеснік
сакратара партыйнай арганізацыі гаспадаркі. Так усё і пачалося. Спачатку
рэпетыцыі тут, на ферме, і былі. Калі людзям зручна, дык што замінае?

— Многія жыхары сельсавета ведаюць Вас з самага
маленства…

— Так. Я вяду заняткі ў дзіцячым садку, знаёмлю
малышню з цудоўным светам музыкі. Потым школьнікі прыбягаюць у клуб на
рэпетыцыі. Сцэна дысцыплінуе, рознабакова развівае, выхоўвае эстэтычна. Наогул,
усе нашы стасункі з дзецьмі накіраваны на фарміраванне асобы. Асобы, якая
цікавіцца родным краем і сваімі каранямі, ганарыцца сваім паходжаннем.

— А чым жа прывабны сельскі клуб для дарослых?
Iм, здаецца, ужо нічога прывіваць не трэба.

— Чалавек можа ўдасканальвацца бясконца. Адносна
ж тых жанчын, якія, ад-працаваўшы дзень на рабоце, упарадкаваўшы дома
гаспадарку і сям’ю, бягуць на рэпетыцыі… Ёсць людзі, у якіх існуе ўнутраная
па-трэба ў творчасці, у самавыяўленні. Калі чалавек знаходзіць самарэалізацыю
на сцэне — калі ласка. Уявіце сабе, наколькі важна для сельскага жыхара
адчуваць, што ён знаходзіцца ў жыццёвай плыні, не абдзелены ніякімі
магчымасцямі ў параўнанні з гараджанамі, мае культурны адпачынак.

— Якія наогул напрамкі дзейнасці ваша ўстанова
культуры мае зараз?

— Гэта, безумоўна, су-праваджэнне розных свят:
гарадскіх, раённых, пасялковых. Праводзімыя намі мерапрыемствы разлічаны на
гледачоў розных узростаў: імкнемся зрабіць іх цікавымі як для малых, так і для
дарослых. Традыцыйна ў Вяззі праходзіць конкурс маладых сем’яў “Уладар сяла”,
сёлета ўпершыню адбыўся фестываль дзіцячай творчасці “Сузор’е талентаў”.
Наогул, самадзейнасць дазваляе пашыраць кругагляд, таксама “людзей паглядзець,
сябе паказаць”. У гэтым годзе “Вязанка” пабывала на фестывалях “Александрыя
збірае сяброў”, “Мотальскія пры-смакі”. Нядаўна вяззеўская “Хваля” — узорны
клуб аматараў музыкі набірае ўсё большую папулярнасць — прымала ўдзел у
“Анімаёўцы” ў Магілёве: спявалі песні з мультфільмаў.

Апошнім часам стала запатрабаванай такая паслуга
клуба, як сустрэча вяселляў у Вяззі, на ўлонні нашай цудоўнай прыроды.

— Якімі турботамі жыве кіраўнік сельскага Дома
культуры?

— Захаваць той узровень цікавасці да нашай
установы ў насельніцтва, які дасягнуты зараз, а калі атрымаецца — то і
павысіць. Як беларуса, клапоціць лёс роднай мовы: не хацелася б, каб яна
аказалася зусім занядбанай. Што тычыцца матэрыяльнага, то трэба неяк набыць
прыгожае “адзенне” для сцэны — гэта, бадай, будзе важным гарманізуючым штрыхом
у афармленні нашага СДК. Мы заўсёды рады сустракаць гасцей!

 

Последние новости

Власть

“Прозрачные правила игры”. Лукашенко поручил определить механизмы контроля в сфере криптовалют

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Журналистское расследование. Черви в горчице или тараканы в голове? Об острой приправе, фейках и элементарной порядочности

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с заместителем председателя Осиповичского райисполкома

5 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

Капремонт моста через Свислочь: началась подготовка к масштабным работам в Осиповичском районе

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 5 сентября для всех знаков зодиака

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

На прошлой неделе состоялся выездной семинар идеологического актива Осиповичского района

4 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем