Як у іншых, толькі лепш №86

У сям’і Васіля і Наталлі Хомічаў з Вяззя ўсё ў
жыцці атрымліваецца і так, як ва ўсіх, і адначасова адметна. Дзяцей двое —
паказчык сярэднестатыстычны, аднак дзяўчынкі маюць даволі рэдкія для нашай
мясцовасці імёны: Злата і Рыма. Мама, як і многія жанчыны, любіць выпякаць
торты, але гэта не толькі захапленне, а і работа — яна кандытар. Тата ўмее
іграць на баяне, а вучыўся гэтаму майстэрству не ў музычнай школе, а ад свайго
дзядулі. Працуе Васіль у калгасе, як і сотні людзей, а вось вадзіцеляў
малакавозаў не так і шмат. Бадай, адно толькі атрымалася стандартна: як і
многія іншыя, сям’я абрала для жыхарства менавіта Вяззе — месца прывабнае і з
добразычлівымі людзьмі.

Раз Хомічы вырашылі застацца ў вёсцы, то зробяць
усё, каб іх жыццё тут было камфортным і актыўным — ёсць такая рыса ў натуры.
Добраўпарадкаваны дом атрымалі ад гаспадаркі некалькі гадоў назад. Зараз
плануюць, як жыллё зрабіць яшчэ больш утульным. Найбольш жа дом могуць
упрыгожыць дзеці. Як у прамым, так і ў пераносным сэнсе. Двухгадовая Рыма
аздабляе яго сваім вясёлым шчэбетам — малая вельмі жвавая, энергічная. А
8-гадовая Злата яшчэ і цалкам рэальнымі рэчамі, вылепленымі з салёнага цеста на
занятках школьнага гуртка. Хоць гэтай справай дзяўчынка займаецца нядаўна, але
ўжо стварыла шмат прыгожых, па-дзіцячаму непаўторна-яркіх карцін. А яшчэ
старэйшая сястрычка другі год вучыцца іграць на фартэпіяна. Марыць, калі
асвоіць інструмент, сыграць дуэтам з татам.

Гасціннасць — адна з адметных рыс сям’і Хомічаў.
І не толькі таму, што гаспадыня любіць частаваць усіх рознымі прысмакамі.
Дарэчы, дачушкі таксама дапамагаюць маме ля пліты. Можа, не столькі дапамогі,
колькі клопату, але Наталля ўпэўнена: прывіваць дзяўчынкам цікавасць да кухні
трэба з малых гадоў. Тады з іх вырастуць сапраўдныя гаспадыні.

Да Хомічаў часта прыходзяць і сваякі, і сябры,
таму што з імі цікава і весела. Знойдзеш у стасунках і карысную параду, і
разуменне. Імкнуцца яны заўсёды і працаваць, і адпачываць разам. Сёлета
ўпершыню ездзілі ўсе на мора. Уражанняў, асабліва ў малых, засталося вельмі
шмат.

А яшчэ дзецям прывіваюцца адказныя адносіны да
працы. Дзяўчынкі ведаюць, што кожную раніцу іх тата збірае малако на калгасных
фермах, вязе яго на малочны камбінат. І ад яго акуратнасці ў рабоце значна
залежыць якасць здадзенага прадукту. Калі бярэш- ся за якую справу, трэба
заўсёды яе выконваць сумленна.

Гэтая восень для Хомічаў запомніцца ўдзелам у
конкурсе «Уладар сяла”. І хоць сям’я пераможцай рэспубліканскага этапу не
стала, аднак выступіла вельмі дастойна. Ужо той факт, што Хомічы прадстаўлялі
не толькі раён, але і ўсю Магілёўшчыну, аб многім сведчыць. Напрыклад, аб тым,
што менавіта за такімі сем’ямі — будучыня вёскі.

 

Последние новости

Общество

Что изменится с 1 мая: прожиточный минимум, детские пособия, выплаты ветеранам и пособие на погребение

30 апреля 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах прошла акция по очистке лесополосы в районе водозабора «Северный»

30 апреля 2026
Читать новость
Общество

Почти тонну мусора собрали на берегу Осиповичского водохранилища в рамках акции «Беларусь синеокая»

30 апреля 2026
Читать новость
Общество

Ветеран из деревни Цель Анатолий Гоман награжден медалью «40 лет ликвидации аварии на ЧАЭС»

30 апреля 2026
Читать новость
Общество

Как Осиповичи будут отмечать 1 мая. Программа праздничных мероприятий

30 апреля 2026
Читать новость
Общество

1 мая в Осиповичах перекроют движение транспорта: какие улицы закроют и как поедут автобусы

30 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем