Мясцовая ўлада Працаваць эфектыўна, а не дзеля галачкі №86

На парадак дня сумеснага пасяджэння раённых
прэзідыума Савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта, якое прайшло 5 кастрычніка
з удзелам намесніка пракурора Магілёўшчыны Сяргея Парфёнава, былі разгле-джаны
прадстаўленне пракурора вобласці аб выкараненні парушэнняў заканадаўства аб
прафілактыцы правапарушэнняў у дзейнасці суб’ектаў прафілактыкі раёна і
перспектывы аптымізацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўстройства
Асіповіччыны.

Даклады па першаму з іх, дапаўняючы адзін
аднаго, зрабілі пракурор раёна Аляксандр Канецкі, намеснік старшыні
райвыканкама Аляксандр Шаўлюга і намеснік начальніка міліцыі Мікалай
Гайваронскі.

Пэўныя арганізацыйна-практычныя меры ў рэгіёне
ва ўзгаданым накірунку, як было адзначана, прыняты. Напрыклад, за 8 месяцаў
назіраецца станоўчая дынаміка зніжэння злачыннасці: колькасць зарэгістраваных
складае 635 супраць 690 за такі ж леташні перыяд. У наяўнасці памяншэнне цяжкіх
і асабліва цяжкіх злачынстваў (50-52), няма росту гвалтаванняў, разбояў і
цяжкіх цялесных пашко-джанняў, скарацілася злачын-насць сярод непаўналетніх
(22-29), колькасць грабяжоў (9-22) і крадзяжоў (356-391).

Ва ўсіх пассельвыканкамах створаны і працуюць 14
грамадскіх пунктаў аховы парадку, ёсць саветы прафілактыкі, дзейнічаюць
народныя дружыны і г.д. Пытанні працаўладкавання асоб, вызваленых з устаноў
крымінальна-выпраўленчай сістэмы, разглядаюцца на пасяджэннях назіральнай
камісіі пры райвыканкаме.

Сёлета РАУС у суд раёна накіравана 28 спраў
(летась — 12) на асоб, якія пакутуюць хранічным алкагалізмам і здзяйсняюць
правапарушэнні, разгледжана 20 спраў (11), накіравана ў ЛПП 20 (7) чалавек.

Але ў наяўнасці і недахопы. Узровень злачыннасці
ў раёне на 10 тысяч насельніцтва застаецца адным з самых высокіх у вобласці: за
студзень-жнівень — 122,8 (8 месяцаў 2010 года — 134,6) пры ўзроўні злачыннасці
па Магілёўшчыне 92,2 (96,8). Павялічылася колькасць забойстваў (3-2),
хуліганстваў (18-12), злачынстваў супраць бяспекі дарожнага руху і эксплуатацыі
транспарту (49-37), звязаных з незаконным абаротам наркатычных і псіхатропных
рэчываў (31-28).

З 54 чалавек, якія вы- зваліліся з месцаў
пазбаўлення волі, 19 атрымалі накіраванне на работу, а працаўладкавалася 11.
Выяўлена 66 фактаў рэалізацыі грамадзянамі спіртных напояў.

Не ў поўнай меры адказвае прад’яўляемым
патрабаванням работа па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў, папярэджанні
і пераадоленні п’янства і алкагалізму адміністрацый і грамадскіх фарміраванняў;
праводзіцца недастатковая работа па лячэнні пацыентаў з хранічным алкагалізмам
метадам ка-дзіравання спецыялістамі аблнаркадыспансера; здараюцца нявыхады на
дзяжурства дружын (ДЭУ-73 і райста); з 59 гандлёвых аб’ектаў раёна, працуючых
вечарам і ноччу, толькі ў 24 устаноўлены камеры відэаназірання; маюць месца
парушэнні закона пры правядзенні культурна-забаўляльных мерапрыемстваў на аб’ектах
грамадскага харчавання; не ва ўсіх выпадках уласнікамі прыняты належныя меры па
тэхумацаванні аб’ектаў і захаванасці сваёй маёмасці і г.д.

Старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч узняў са
справаздачамі ў той дзень многіх, шэраг слушных заўваг зрабіў Сяргей Парфёнаў і
другія. Сутнасць жа “размовы па душах” коратка можна ахарактарызаваць так:
трэба іменна рабіць справу, а не выгляд, што ты яе робіш. Натуральна, гэта і
знайшло адбітак у прынятым рашэнні з канкрэтным вызначэннем адказных за
той-іншы накірунак дзейнасці і вызначанымі тэрмінамі выпраўлення недахопаў.

Што тычыцца другога пытання, то інфармацыю па
яму зрабіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік. I
прааналізаваўшы сацыяльна-эканамічны стан рабочых пасёлкаў, сельскіх населеных
пунктаў, далейшае развіццё тэрыторый сельсаветаў, спецыфіку і склаўшыеся ўмовы
пражывання насельніцтва і многія іншыя акалічнасці, члены прэзідыума райсавета
і райвыканкама рашылі змяненне ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўстройства
Асіповіцкага раёна не ўносіць.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко: профсоюзы должны быть мощной базой для поддержания стабильности в белорусском обществе 

17 июля 2025
Читать новость
Образование

Заманчивая перспектива. О возможности изучения китайского языка в школах Осиповичского района

17 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

В музее Дарагановской СШ Осиповичского района создана экспозиция “Горький хлеб войны”

17 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 июля для всех знаков зодиака

17 июля 2025
Читать новость
Общество

Теплотравматизм – реальная опасность!

16 июля 2025
Читать новость
Власть

Спецфонд Президента Беларуси направит более Br240 тыс. на поддержку талантливой молодежи

16 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем