Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

75 тысяч тон салодкіх караняплодаў прынята на Асіповіцкім буракапрыёмным пункце Слуцкага цукроварафінаднага камбіната з пачатку сезона. Уклад гаспадарак раёна — 19425 тон: 5100 — “Авангард-Ніва”, 5590 — філіял “Белшына-агра”, 1158 — “Каменічы”, 2062 — “ЖорнаўкаАГРА”, 5498 — фермерская гаспадарка “АграАўтаНова”. У апошняй вырас самы важкі бурак: ураджайнасць — 550 цэнтнераў з гектара.

Прышчэпку ад грыпу ўжо атрымала 6036 землякоў, сярод якіх 1238 дзяцей. З 4798 дарослых за кошт прадпрыемстваў прышчапілася 227 чалавек.

Пад яравую сяўбу аграрыям раёна неабходна нарыхтаваць 210 тысяч тон арганічных угнаенняў. Ужо назапашаны 21% ад задання. Найбольш актыўна вывозяць арганіку на палі філіял “Белшына-агра” і ААТ “Жорнаўка АГРА”. Мінеральных удабрэнняў патрабуецца 7100 тон дзеючага рэчыва: 2400 — азоту, 1300 — фосфару і 3400 — калію.

“Дзеці і бяспека” — такую агульную назву маюць прафілактычныя мерапрыемствы, якія праводзяцца з 23 кастрычніка па 8 лістапада на чыгунцы і прымеркаваны да восеньскіх канікулаў. Як паведамілі ў дыстанцыі пуці, пэўную пагрозу стварае знаходжанне непаўналетніх на чыгуначных пуцях у навушніках і карыстанне мабільнымі тэлефонамі ў зоне павышанай небяспекі. На недапушчэнне такіх паводзін звяртаецца асаблівая ўвага.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем