В пятницу осиповичские активисты отпраздновали 100-летие ВЛКСМ

В пятницу осиповичские активисты отпраздновали 100-летие ВЛКСМ

Юбілей, які тычыцца ўсіх

У пятніцу ў МПЦ “Равеснік” адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю ВЛКСМ. Арганізатары падрыхтавалі да юбілейнай даты цікавую выставу, экспанатамі якой сталі фотаздымкі з сямейных архіваў камсамольцаў розных гадоў, калекцыі значкоў Валерыя Чупахіна і Юрыя Абмоіна, іншыя атрыбуты і сімвалы, звязаныя з эпохай. Наведвальнікі з цікавасцю разглядалі рарытэтныя рэчы, не адзін з ветэранаў камсамола пазнаў на фатаграфіях сябе. Акунуўшыся ў атмасферу тагачаснага жыцця, яны нібыта вярнуліся ў сваё юнацтва.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў, які ўзгадаў асноўныя старонкі біяграфіі камсамольскай арганізацыі, праз якую прайшлі мільёны юнакоў і дзяўчат былога Савецкага Саюза. Не ўтрымаўся і ад уласных успамінаў аб прыналежнасці да людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія ва ўсіх справах знаходзіліся ў першых радах. Ён пажадаў старэйшаму пакаленню, каб агеньчык, запалены ў душы камсамолам, ніколі не згасаў, а натхняў і сучасную моладзь на стваральныя справы і здзяйсненні. З рук Сяргея Пятровіча многія ўдзельнікі сустрэчы атрымалі Падзяку старшыні раённага выканаўчага камітэта Паўла Налівайкі.

 

Гучалі цёплыя ўспа-міны і з вуснаў былых камсамольскіх важакоў Алы Скорай, Людмілы Ждановіч, Мікалая Алферчыка, Віталя Кулакова. Па іх словах, уменне арганізаваць работу належным чынам, укласці ў яе душу, павесці за сабой іншых — вось што вылучала сапраўднага маладзёжнага лідара. Любая справа трымалася на актывістах, якімі якраз былі і з’яўляюцца тыя, хто сабраўся на сустрэчу.

Ад імя былых камсамольцаў-афганцаў і райсавета ветэранаў выступілі Юрый Корбан і Міхаіл Слесарэнка. А віншавальную эстафету ў старэйшых сяброў пераняла першы сакратар райкама БРСМ Алена Надзеявец. Настолькі моцная сіла духу ў былых камсамольцаў, так яна ўсіх згуртоўвае, што хочацца ісці здзяйсняць добрыя справы, рабіць нешта карыснае! Запалу і крэатыўнасці ў сучаснай моладзі хапае, трэба толькі накіраваць яе ў правільнае рэчышча, каб быць сапраўднымі прадаўжальнікамі добрых традыцый камсамола.

Падрыхтаваная для ветэранаў камсамольскага руху канцэртная праграма нікога не пакінула абыякавым. Нумары  мастацкай самадзейнасці стваралі святочны настрой, а любімыя песні многіх пакаленняў камсамольцаў і моладзі гледачы выконвалі разам з артыстамі.

Лейтматывам усяго мерапрыемства  стала памяць. I яна, як яркі прамень, высвеціла старонкі і асобныя радкі нашага мінулага, не ведаючы якога нельга стварыць будучае.

Ніна ВIКТОРЧЫК. Фота аўтара, больш фота глядзіце тут.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем