"Ніколі не даваў невыканальных распараджэнняў" №84

Аналізуючы былое, Валянцін Васільевіч адзначае,
што гаспадарка яму дасталася добрая. З павагай адзываецца аб папярэдніках. Іван
Хічэўскі падняў гаспадарку на льне, здаючы яго не саломкай, а апрацоўваючы на
месцы. Для гэтага была створана сушылка і нават уласная электрастанцыя. Іван
Доўгаль — заўзяты гаспадар, напрыклад, выпрацаваў “хітрую” схему:
адпраўляў трактарыста на абласныя спаборніцтвы, а той прыязджаў з удзячнасцю за
давер і… новым трактарам. Так папаўняўся калгасны машынны парк. Адбудаваў
малочнатаварныя фермы ў Навасёлках, Вязычыне, свінаферму ў Свіслачы. Пасля яго
папрацаваў яшчэ Алег Пяшко, а Пінчук працягнуў лепшыя традыцыі.

Напачатку было складана. Прыбытак ад
жывёлагадоўлі залежаў ад плана, які часта даводзілі завышаным, а таму і
выканаць яго было праблематычна. З 1985 года са зменай кіраўніцтва ў краіне
сітуацыя карэнным чынам змянілася. Паказчыкі параўноўваліся з аналагічнымі за 3
папярэднія гады, таму сталі працаваць больш эфектыўна. Так, у 1989 годзе чысты
прыбытак “Усхода” склаў 1,5 мільёна рублёў — гэта кошт невялічкага
пасёлка 2-кватэрных дамоў. Рэнтабельнасць была адной з самых высокіх у раёне і
складала 47%. Значна павысілі-ся ў той час і надоі. Пабудавалі майстэрні.
Вытворчасць складвалася цудоўна.

— Калі пачалася перабудова, яе хвалі дакаціліся
і да нас, — узгадвае былы калгасны кіраўнік. — Самастойнасць ужо не палохала.
Але цяжка стала з тэхнікай, запчасткамі, саляркай. Хаця неяк выкручваліся,
спраўляліся.

Работа — гэта маё жыццё. Працавалі практычна без
выхадных, людзі звярталіся па розных пытаннях і ў розны час. Трэба было да
ўсяго быць гатовым. Знаходзіўся ў пастаянным стрэсе — старшыня ж у адказе за
ўсё. Але ніколі не даваў невыканальных распараджэнняў. І не дапускаў сварак,
нетактоўнасці на нарадзе. Усе дысцыплінарныя пытанні вырашаліся за зачыненымі
дзвярамі.

Актыўная жыццёвая пазіцыя, стыль работы не
заставаліся незаўважанымі. Старшыня калгаса быў дэпутатам абласнога Савета,
удзельнічаў у I Усебеларускім народным сходзе.

Адпрацаваўшы 24 гады, Валянцін Васільевіч
пакінуў пасаду. А потым і калгас быў аб’яднаны з двума суседнімі з цэнтрам у
Вязаўніцы.

Цяпер у Свіслачы няма ўласнай сельскагаспадарчай
арганізацыі. Але калі гаварыць пра калгас, то ў гэтай вёсцы ён асацыіруецца з
асобай кіраўніка. І водгукі аб яго працы толькі станоўчыя!

 

Последние новости

Общество

Футбол. Первая лига. ФК “ЮниИксЛабс” — ФК “Осиповичи” — 5:2

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Никто с работы не снимал”. Лукашенко об экс-руководителе Нацбанка Каллауре

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о росте ЗВР: неправильно просто сидеть на “кубышке”, деньги должны работать

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

Справедливость, а не стремление к наживе. Лукашенко обозначил приоритеты для банков

9 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с заместителем начальника Могилевской таможни

9 сентября 2025
Читать новость
Общество

В кинотеатре “Родина” пройдет премьерный показ новой работы Национальной киностудии “Беларусьфильм”

9 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем