Прафесія для невыпадковых людзей

Прафесія  для невыпадковых людзей

Напярэдадні Дня настаўніка актавая зала РДК прымала прадстаўнікоў усіх навучальных устаноў раёна на традыцыйным пасяджэнні клуба педагагічных сустрэч: маладых спецыялістаў, вопытных настаўнікаў, ветэранаў педагагічнай працы.

Напачатку да прысутных звярнуўся з віншаваннем і падзякай старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў. Ён адзначыў, што настаўнікі фарміруюць асобу, якая ў будучым павінна праявіць сябе, таму ў многім ад асабістых якасцей педагога залежыць лёс дзяцей і заўтрашні дзень роднай краіны.

За поспехі ў рабоце Сяргей Пятровіч узнагародзіў Ганаровай граматай райвыканкама настаўнікаў рускай мовы і літаратуры СШ № 3 Галіну Вайцюк, пачатковых класаў Жорнаўскай СШ імя М. Ф. Каралёва Святлану Пішчову, загадчыка дзіцячага сада          “Усмешка” рабочага пасёлка Татарка Інэсу Русаковіч. Граматы Міністэрства адукацыі атрымалі загадчык ясляў-сада № 2 “Рамонак” Марына Жукава і метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Вольга Кур’яновіч; настаўнік геаграфіі гімназіі Наталля Барысёнак (на фота) і яшчэ 9 педагогаў — Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама.

Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Наталля Шаўчэнка павіншавала ўсіх з прафесійным святам і адзначыла Ганаровымі граматамі аддзела па адукацыі працу 13 чалавек, уладальнікамі Падзячных лістоў сталі 4 педагогі і прыёмныя бацькі Еўдакія Гапа і Марыя Сідаровіч.

Ганаровая грамата Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі патрапіла ў рукі выхавацеля ясляў-сада № 12 “Усмешка” Людмілы Забенька, 8 педагогаў атрымалі Ганаровыя граматы Асіповіцкага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Шчырыя словы ўдзячнасці 4 кастрычніка гучалі ў адрас ветэранаў педагагічнай працы, якія заклалі ўстойлівы фундамент адукацыі, зрабілі многае для паспяховага развіцця нашага раёна і з’яўляюцца і цяпер узорам глыбокай адданасці свайму прызванню. Старшыня райарганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Міхаіл Слесарэнка ўручыў граматы Таццяне Курчэўскай і Але Ліхачовай.

Асаблівасцю сёлетніх сустрэч стала прадстаўленне ўдзельнікаў раённага этапу абласнога конкурсу творчых работ педагогаў “Педагагічная пара”. Гэта Вадзім і Наталля Грэнь, Ігар і Алена Дубінчыкі, Антаніна і Мікалай Фраловы, Мікалай і Таццяна Пісьмянковы, Мікалай і Святлана Пішчовы.

Мерапрыемства стала запамінальным і для 12 маладых спецыялістаў. Іх не толькі выклікалі на сцэну, але і прадставілі відэаролікі, у якіх юнакі і дзяўчаты расказвалі пра сябе і першыя працоўныя дні. На прафесійныя здзяйсненні моладзь натхніла настаўнік англійскай мовы гімназіі, пераможца раённага этапу конкурсу маладых педагогаў “Прызванне” Марыя Пінчук.

Завяршылася пасяджэнне віншаваннямі ў адрас калектыву Ялізаўскай СШ, якая сёлета адзначае векавы юбілей.

Ганна САБЕЛА.

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 28 июля

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики обещают Могилёвской области температурные качели: в начале недели +18°С, к выходным — до +32°С

27 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможности для достижения товарооборота в $1 млрд с Калужской областью

27 июля 2026
Читать новость
Профилактика

Безопасность вблизи энергообъектов

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Супер-пірог вагою больш за 40 кілаграмаў збіраюцца спекчы працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” да дня горада, правядзенне якога плануецца 1 жніўня

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 27 июля

27 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем