Асіповіччына: весткі з чорна-белых палёў №83

Шашкі: камандны чэмпіянат раёна сярод школьнікаў

Ён нядаўна прайшоў у мясцовым шахматна-шашачным
клубе “Дэбют” і прынёс чэмпіёнскае званне гімназіі. Другімі фінішавалі ігракі,
якія абаранялі гонар САШ-4, трэцімі — Лапіцкай школы. Усяго, дарэчы, за
перамогу спрачалася 8 каманд, кожная з якіх складалася з 3 хлопцаў і 2 дзяўчын.

Шахматы: лепшыя шахматысты вучацца ў
САШ № 4

У сёлетнім вераснёўскім шахматным раённым
турніры ўдзельнічала 6 каманд. На жаль, на гэты раз не было прадстаўнікоў з
гімназіі і ЦТДіМ, хаця названыя ўстановы звычайна выстаўлялі моцных ігракоў.

Трэцяе месца заняла каманда з Лапіцкай САШ,
набраўшы 12 ачкоў. З вынікам 15,5 бала атрымала Дыплом ІІ ступені зборная САШ №
1. Самую ж большую колькасць ачкоў — 19,5 — прынеслі шахматныя “паядынкі”
вучням САШ № 4. Віншаванні ў гэты дзень прымалі Аляксандр Грынцалёў, Аляксей
Герасімовіч, Кірыл Карачун, Яўгенія Коўга і Вікторыя Бандарэнка.

Шахматы: Кубак раёна

За права стаць уладальнікам ганаровага трафея на
гэты раз змагалася ледзь не тры дзясяткі шахматыстаў. Алімпійская сістэма
розыгрышу (прайграў — выбыў) у фінал вывела Аляксандра Крывашэева і Дзмітрыя
Кунца. Першы аказаўся мацней — перамог у матчы з лікам 1,5:0,5. За трэцяе месца
змагаліся няўдачнікі паўфіналаў — Барыс Бліцко і Аляксей Ткачоў. Тут барацьба
была больш упартай. Першым раўнд, калі на партыю адводзілася па гадзіне
кожнаму, прынёс сябрам-сапернікам нічыю — 1:1, а калі “міжсабойчыкі” пачалі
гуляцца з меншым рэгламентам, то перамогу атрымаў першы — 1,5:0,5.

Шахматы міжнародныя.

Барыс Бліцко ўжо даўно займаецца шахматнай
перапіскай, а нядаўна трывала “падсеў” і на гульню па электроннай пошце.
Прычым, наш кандыдат у майстры спорту ў апошні час удзельнічае ў спаборніцтвах
даволі паспяхова. Вось і нядаўна працаўнік СП ААТ “Дах” перамог у адным з
турніраў класа майстроў — 8 ачкоў з 10 магчымых — і выйшаў у наступны этап
асабістага чэмпіянату свету.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 18 сентября для всех знаков зодиака

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Семь лет во главе осиповичских артиллеристов. Гвардии полковника Алексея Ратушного проводили в запас

18 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: нельзя рушить созданное до нас, надо это использовать, развивать, модернизировать 

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: всегда старался сделать все, чтобы у Беларуси с Польшей были хорошие отношения

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко призывает больше не молчать о “тяжелом следе” польской власти на белорусских землях

17 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с председателем КГК Республики Беларусь пройдет 19 сентября

17 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем