вынесеных 21 верасня на чарговае пасяджэнне райвыканкама, якое прайшло пад началам першага намесніка старшыні Васіля Пятроўскага, варта выдзеліць тры: “Аб дзейнасці дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установы “Асіповіцкая раённая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа” па падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву”, справаздачы дырэктараў УКП ЖКГ і ДУКВП “Водаканал” аб арганізацыі работы са зваротамі грамадзян і ход выканання рашэння райвыканкама ад 4 мая б.г. “Аб падрыхтоўцы народнай гаспадаркі раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2011-2012 года”.
Асноўную інфармацыю па першаму пытанню зрабіў начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Віктар Шыльцаў, які прывёў шмат прыкладаў таго, як ідзе падрыхтоўка спартыўнага рэзерву ў ДЮСШ. Напрыклад, па пэўных відах спорту яна ў раёне арганізавана на васьмі аддзяленнях, педагагічнай дзейнасцю займаюцца 34 трэнеры-выкладчыкі, у тым ліку 13 штатных спецыялістаў. На базе САШ-2 функцыянуе спецыялізаваны клас па футболу. За апошні час ёсць станоўчая дынаміка прыцягнення вучняў да заняткаў ва ўстанове. За 2006-2011 гады падрыхтавана 679 спартсменаў масавых разрадаў, 27 першаразраднікаў і 11 кандыдатаў у майстры спорту, 4 вучням прысвоена званне майстра спорту. У вышэйшае звяно падрыхтоўкі перададзена 23 чалавекі, у тым ліку баскетбол — 4, футбол — 8, гандбол — 2, кікбоксінг — 3, лёгкая атлетыка — 3, дзюдо — 1, веславанне на байдарках і каноэ — 2. Сёлета ў нацыянальныя і зборныя краіны залічана 8 выхаванцаў спартшколы. Тыя, хто займаецца ў ДЮСШ, паспяхова выступаюць на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах. Ума-цоўваецца таксама матэрыяльна-тэхнічная база і г.д.
Але за плюсамі нельга не заўважаць і недахопы. Напрыклад, трэба павышаць эфектыўнасць работы трэнераў-выкладчыкаў па падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву зборных каманд і перадачы выхаванцаў у вышэйшае звяно падрыхтоўкі, пашыраць колькасць спецыялізаваных па спорту класаў, больш ахопліваць дзяцей аздараўленнем летам, строга кантраляваць арганізацыю і правядзенне вучэбна-трэніровачных заняткаў, сістэматызаваць работу па адбору вучняў для мэтавай падрыхтоўкі ва ўніверсітэце фізкультуры, умацоўваць трэнерска-вы-кладчыцкія кадры, спыніць бягучасць кадраў сярод маладых спецыялістаў, больш актыўна займацца пошукам фінансавых сродкаў на набыццё інвентару, абсталявання, спартыўнай формы і г.д.
Менавіта на гэтым і сканцэнтравалі ўвагу і члены выканкама, і старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь Віктар Камянкоў, які паралельна ўзначальвае Беларускую федэрацыю баскетбола, і начальнік упраўлення фізкультуры, спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Юдко. Заўвагі якіх, пасля дэталёвага абмеркавання з фізкультурна-спартыўным актывам раёна, і ўвайшлі ў прынятае рашэнне.
Не менш актыўна ішла размова і пры разглядзе наступных пытанняў, тон у якой задалі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэту і фінансах Вадзім Папоў, начальнік упраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Маймусаў і старшыня абласнога гаспадарчага суда Віктар Багуслаўскі.
Справаздачы Леаніда Змачынскага і Iгара Трацяка з прыведзенымі шмат-лікімі лічбамі-фактамі сведчаць, што кіраўнікамі прадпрыемстваў прымаліся пэўныя меры па забеспячэнні правоў і ахоўваемых законам інтарэсах грамадзян. Як ва УКП ЖКГ, так і ДУКВП “Водаканал” за студзень-жнівень у параўнанні з леташнім перыядам паступіла менш пісьмовых зваротаў людзей, тут распрацаваны і дзейнічаюць сістэмы прыёму заявак ад насельніцтва дыспетчарскімі службамі, у арганізацыях ёсць стэнды з усёй неабходнай чалавеку інфармацыяй, цікавячыя землякоў пытанні рэгулярна тлумачацца праз раённыя газету і радыё і г.д.
Але і цяпер яшчэ здараецца, што асобныя заявы ўсё ж разглядаюцца няякасна, людзям даюцца няпоўныя адказы і г.д. Што і знайшло сваё месца ў прынятым рашэнні.
Што тычыцца падрыхтоўкі народнай гаспадаркі раёна да работы восенню і зімой, то інфармацыя начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Наталлі Гапоненка сведчыць, што большасць арганізацый завяршыла перадзімовыя падрыхтоўчыя работы з афарм-леннем і рэгістрацыяй у органах дзяржэнерганагляду пашпартоў гатоўнасці аб’ектаў. Цалкам праве-дзены прафрамонт катлоў і кацельняў, рамонт цэнтральных цеплапунктаў, адрамантаваны 13,3 (92,3%) тысячы “квадратаў” даху, больш запланаванага — адмосткі і стыкаў панэляў, зроблена прамыўка ўсіх водаправодных і каналізацыйных сетак, практычна ўсімі арганізацыямі нарыхтавана патрэбная колькасць паліва і інш.
Хаця і тут яшчэ не ўсё гладка: ёсць праблемы з кацельняй і наяўнасцю цвёрдага паліва ў ПДЛПУП “Дзіцячы санаторый “Свіс-лач”, упраўленнем сель-скай гаспадаркі і харчавання не ў належным аб’ёме забяспечаны ўстаноўка і функцыянаванне ўстройстваў выроўнівання электрапатэнцыялаў на жывёлагадоўчых фермах і г.д. Таму задача зразумелая кожнаму: зімовыя халады ўсе павінны сустрэць як належыць.
Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”
5 июля 2025
Общество
Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.
5 июля 2025
Общество
“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна
4 июля 2025
Общество
Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах
4 июля 2025
Год благоустройства
У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца
4 июля 2025
Общество
Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома