Мікалай Уласенка — чалавек па натуры разважлівы і спакойны, але пры гэтым неабыякавы, энергічны і ўпарты. Спалучэнне такіх асобасных якасцей надае яго характару пэўны дынамічны патэнцыял: калі ўбачыў перашкоду, дык не супакоіцца, пакуль не расчысціць жыццёвы шлях…
Дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што нарадзіўся Мікалай Гаўрылавіч не тут, а ў Брагінскім раёне, у вёску Ручай перасяліўся разам з жонкай і трыма дзецьмі пасля Чарнобыльскай катастрофы. На новым месцы Уласенка асталяваўся трывала і ў хуткім часе стаў сярод суседзяў фігурай прыкметнай. І недарэмна: чалавека на вёсцы бачна ўсяго і адразу, бо адлюстраванне яго натуры — стан сядзібы. Калі яна поўная дамашняй жывёлы, а двор, агарод і хата — дагледжаныя ды ахайныя, адразу відаць, што людзі тут жывуць працавітыя, самастойныя і дастойныя павагі.
Не дзіўна, што пры сваім аўтарытэце і неабыякавасці да спраў вёскі, Уласенка даволі хутка стаў гэткім нефармальным лідарам ручаёўскіх сялян…
Калі Мікалаю Гаўрылавічу прапанавалі балаціравацца ў мясцовы Савет дэпутатаў, ён, перад тым, як даваць згоду, правёў са старшынёй Лапіцкага Савета дэпутатаў свайго роду дыпламатычныя перамовы і прыняў канчатковае рашэнне, толькі атрымаўшы здавальняючы адказ на хвалюючае яго пытанне: якія магчымасці мае выканкам мясцовага Савета дэпутатаў для паляпшэння ўмоў жыцця сялян у канкрэтнай вёскі Ручай?
Ну а далей пачалася карпатлівая і цяжкая работа па вырашэнні тых самых — вялікіх і малых — праблем роднага паселішча, якой дэпутат Уласенка займаецца ўжо другое скліканне…
Актыўна змагаецца за чысціню вёскі — пераканаў амаль 80% жыхароў заключыць дамовы з камунальнікамі аб вывазе смецця, дамогся выдзялення сродкаў на будаўніцтва аднаго моста праз рэчку Цалянку (яна аддзяляе Ручай ад пасёлка Сасновы, куды вяскоўцы звычайна ходзяць у краму, а дзеці адтуль — у Лапіцкую САШ), а другі дык увогуле ўзводзіўся сіламі сабраных ім валанцёраў.
На вуліцы Станцыйнай, сядзібы якой заліваліся вадой, бадай, пасля кожнага моцнага дажджу, арганізаваў будаўніцтва водаадводнага канала.
Экскаватар для гэтай справы быў выдзелены УКП ЖКГ па просьбе выканкама сельскага Савета, а дэпутат Уласенка асабіста зрабіў усё, каб землярыйная машына выканала сваю справу хутка.
Галоўны сённяшні клопат Мікалая Гаўрылавіча — давядзенне да ладу мясцовых шляхоў зносін. Справа ў тым, што вёска Ручай знаходзіцца ў своеасаблівай “чорнай дарожнай дзірцы”: прасёлак, які злучае паселішча са знешнім светам, афіцыйна не існуе, і таму дарожныя службы не могуць укладваць сродкі ў яго рамонт і рэканструкцыю. Ды і з сельсавецкага бюджэту на гэтую справу дастаткова сродкаў выдзяляць немагчыма.
Доўгі час праблема здавалася невырашальнай, але аднойчы Уласенка даведаўся, што ў месцы дыслакацыі 36-й дарожна-маставой брыгады вядзецца знос непатрэбных пабудоў…
Вайскоўцы да просьбы падзяліцца бітай цэглай і будаўнічым смеццем для ўмацавання палатна ручаёўскай дарогі аднесліся з разуменнем, аднак канчатковы тэрмін перадачы матэрыялу для рамонту дарогі яшчэ не вызначылі.
Уласенку, чыя даўняя ма-ра павінна ледзь-ледзь спраўдзіцца, такая затрымка, натуральна, не дадае добрага настрою. Але ён умее чакаць…
Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”
5 июля 2025
Общество
Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.
5 июля 2025
Общество
“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна
4 июля 2025
Общество
Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах
4 июля 2025
Год благоустройства
У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца
4 июля 2025
Общество
Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома