На крытычныя заўвагі, выказаныя ў матэрыяле «Дарожныя замалёўкі» (гл. «АК» № 71 ад 19.08.2011 г.) адказвае дырэктар Асіповіцкага філіяла Аўтапарк № 19 ААТ «Магілёўаблаўтатранс» Генадзь Прусакоў:
— Уборкай аўтобусаў перад выездам на лінію займаюцца дзве прыбіральшчыцы, якія працуюць па графіку. Абедзве жанчыны добрасумленна выконваюць свае абавязкі. Спачатку праводзіцца вільготная ўборка падлогі аўтобуса, вядро з вадой прыбіральшчыца ставіць у аўтобусе. Затым сядзенні вышароўваюцца вільготнай анучай і выціраюцца насуха.
За апошнія два гады з боку пасажыраў не было ніводнай скаргі на санітарны стан салонаў аўтобусаў.