ХронIка здарэнняў №80

РАУС

З 12 па 18 верасня ўзбуджана 15 крымінальных
спраў. Адбылося 6 супрацьпраўных дзеянняў. З іх: крадзяжы — 3, нанясенне
цялесных пашко-джанняў — 1, самагонаварэнне — 2. Знойдзены труп без прыкмет
гвалтоўнай смерці. Раскрыта 1 раней здзейсненае правапарушэнне.

ДАI

Спынена 184 парушэнні правілаў дарожнага руху,
прыцягнуты да адказнасці 6 п’яных вадзіцеляў і 82 парушальнікі хуткаснага
рэжыму. Адбылося 9 ДТЗ.

14 чысла жыхар Лапіч, кіруючы аўтамабілем «Опель
Кадзет”, каля Вялікай Гравы з’ехаў на абочыну дарогі і перакуліўся, ад чаго
атрымаў цялесныя пашкоджанні. Вадзіцельскага пасведчання ў яго не было, кіраваў
аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення.

У сувязі з гэтым ДАI яшчэ раз нагадвае: у
адпаведнасці з ч. 1 арт. 18.16 на вадзіцеля, які знаходзіцца за рулём у
нецвярозым стане, накладваецца штраф у памеры ад 15 да 35 базавых велічынь з
пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам на 3 гады. У выпадку
паўторнага аналагічнага парушэння на працягу года пасля атрымання пакарання
прадугледжана крымінальная адказнасць, а таксама штраф да 1.000 БВ. Асобы, якія
наогул не маюць дакументаў на кіраванне транспартных сродкаў, штрафуюцца. Памер
грашовай выплаты дзяржаве — ад 25 да 45 БВ.

22 верасня — «Дзень без аўтамабіля”. Яго мэта —
прыцягненне ўвагі насельніцтва да праблем высокай інтэнсіўнасці дарожнага руху
і адмовы ад выкарыстання асабістых і службовых транспартных сродкаў.

АУСТ

Прыцягнуты да адказнасці 93 правапарушальнікі.
Затрыманы злачынца, які знаходзіўся ў вышуку за ўхіленне ад уплаты аліментаў.
Суправоджана 82 цягнікі, у якіх выяўлены 3 парушальнікі.

Дэпартамент аховы

Спынены 1 выпадак распіцця алкагольных напояў у
месцах грамадскага карыс-тання і 7 іншых правапарушэнняў.

РАНС

На працягу тыдня падраздзяленнямі
выратавальні-каў здзейснены 17 выездаў.

IАЖіРС

Спынены факты парушэння правілаў рыбалоўства і
гандлю свежай рыбай. Канфіскавана 100
м сеткі і 7 кілаграмаў рыбы.

 

Последние новости

Общество

Мероприятия в Осиповичском районе, посвященные Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Стационар, амбулатория и молодые врачи: чем живет Лапичская больница

21 июня 2026
Читать новость
Здравоохранение

Тот самый врач: молодой уролог Осиповичской ЦРБ — о мифах, страхах и мужском здоровье

21 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 июня для всех знаков Зодиака

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем