«Школьный базар» стартовал в Осиповичском районе

«Школьный базар» стартовал в Осиповичском районе

Да новага навучальнага года засталося не так ужо і многа часу, таму бацькі пачалі актыўна наведваць гандлёвыя кропкі, каб купіць адзенне-абутак, канцылярскія тавары і іншую неабходную дробязь. У сваю чаргу і магазіны рознай формы ўласнасці паклапаціліся пра тое, каб на прылаўках быў увесь школьны асартымент, і спажыўцам не прыйшлося нервавацца з-за недахопу таго ці іншага тавару.

Ужо не першы год да паслуг пакупнікоў арганізоўваюцца і “Школьныя кірмашы”, якія дапамагаюць у зборах да 1 верасня. У суботу такі пашыраны продаж пачаў сваю работу і ў нашым горадзе. Ён развярнуўся на цэнтральнай плошчы і сабраў не адну сотню пакупнікоў, якія завіталі па швейныя вырабы, спартыўнае адзенне-абутак, партфелі, рукзакі і іншае.

— У кірмашы прынялі ўдзел каля дзясятка суб’ектаў гаспадарання, — гаворыць загадчык сектара гандлю і паслуг райвыканкама Таццяна Кандратовіч. — У іх ліку Асіповіцкі філіял ААТ “Магілёўсаюздрук”, “Гандаль”, райспажыўтаварства, індывідуальныя прадпрымальнікі і рамеснікі. У сярэднім, каб падрыхтаваць да навучальнага года вучня пачатковых класаў, бацькам трэба мець у кашальку ад 145 да 750 рублёў, старшакласніка — ад 214 да 890. Кошт тавараў на школьных базарах вар’іруецца прыкладна ў такіх жа цэнавых дыяпазонах, што і на рынку. Працуюць і палаткі з неабходнай для школьнікаў друкаванай прадукцыяй. Можна ў адным месцы купіць сшыткі, дзённікі, атласы, контурныя карты, ранцы, апрануць-абуць дзіця. Школьны базар працягне работу і 25 жніўня, так што варта наведаць цэнтральную плошчу і ў гэты дзень.

Ніна ВІКТОРЧЫК. Фота Марыі ТАЛЕЙКА.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем