К уборке урожая в Осиповичском районе подключились работники ряда предприятий и организаций района

К уборке урожая в Осиповичском районе подключились работники ряда предприятий и организаций района

Справа гонару аграрыяў — своечасова і якасна ўбраць дары ніў. З няпростай задачай ім самастойна складана было б справіцца, таму садзеянне, якое аказваюць прадпрыемствы горада і раёна тэхнікай і людзьмі, зараз вельмі дарэчы. Адпаведнае рашэнне райвыканкама ў сувязі з недастатковай забяспечанасцю сельгасарганізацый спецыялістамі рабочых прафесій, механізатарамі і тэхнікай для выканання работ, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем уборкі ўраджаю, было прынята загадзя яшчэ ў чэрвені. Сваіх працаўнікоў камандзіравалі ў вёску ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас”, УКП ЖКГ, ААТ “АЗАА”, рыбгас “Свіслач”, аўтапарк № 19 і іншыя арганізацыі. У выніку зараз на жніве дадаткова задзейнічана 40 работнікаў патрэбнай кваліфікацыі. Найбольшая іх колькасць у ААТ “Авангард-Ніва” — паўтара дзясятка.

Фото использовано в качестве иллюстрации.

— У прынцыпе, працай людзей, якія накіраваны на дапамогу, задаволены, — падзяліўся меркаваннем кіраўнік акцыянернага таварыства Сяргей Сідарэнка. — Iдучы ў гаспадарку, яны ведаюць, што ад іх чакаюць часовыя калегі і поле. Усялякія пытанні, зразумела, бываюць, але яны вырашаюцца ў ходзе справы.

У ААТ “Лапічы”, напрыклад, асабліва хваляць аўтаагрэгатчыка Сяргея Кузняцова. Разам з напарнікам Андрэем Сугакам яны складаюць адзін з лепшых экіпажаў не толькі гаспадаркі, але і раёна. Кузняцоў у “Лапічах” працуе ўжо не на першым жніве, так што можна яго назваць вопытным камбайнерам. Не раз, як і сёлета, у час гарачай пары перасаджваўся за камбайн ААТ “Каменічы” і вадзіцель Градзянскай урачэбнай амбулаторыі Мікалай Гіліцкі. Так сказаць, мяняе адзін жыццёва важны транспарт на другі. Ён з мясцовых, таму такая камандзіроўка і ўвогуле зручная. Кіраўніцтва работай гэтага спецыяліста задаволена.

У асноўным камандзіраваныя кадры працуюць з добрай аддачай, — дзеліцца намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віктар Зуеў. — Калі і ўзнікаюць якія праблемы, то яны звязаныя з графікам работы: не кожны, асабліва датычна гараджан, прывык быць занятым штодня. А ніва, зразумела, ніякіх выхадных не дае. Былі некаторыя пытанні ў гэтым кірунку ў ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” і “Ясень-АГРА”, на сёння ўсё ўладкавана. Увогуле ж персанал, які накіраваны ў сельгаспрадпрыемствы, падпарадкуецца рэжыму работы, устаноўленаму правіламі ўнутранага працоўнага распарадку ў сельскагаспадарчых арганізацыях. Хачу падзякаваць усім хлебаробам, і няважна, якое месца працы лічыцца асноўным, хто ў гэтыя жнівеньскія спякотныя дні шчыруе на ўборцы хлеба, разумеючы важнасць даручанага.

Валянціна ПАШКЕВIЧ.

Последние новости

Общество

Программа мероприятий ко Дню города Осиповичи

30 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Память жива. История, описанная в научно-исследовательской краеведческой работе “Война глазами детей: свидетели Дарагановского гетто”

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Студотряд с запахом хлеба. Учащиеся осиповичского колледжа в составе стройотряда помогают нашим хлебопекам.

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с заместителем начальника отдела статистики труда Главного статистического управления Могилёвской области

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 июля для всех знаков зодиака

30 июля 2025
Читать новость
Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем