“Белая Русь” — аграрыям №79

Той факт, што старшыня Асіповіцкай
райарганізацыі РГА «Белая Русь” Наталля Шаўчэнка накіравалася менавіта ў
калгасы, каб падзякаваць лепшым хлебаробам за іх работу і падарыць памятныя
падарункі, не здзівіў ніколькі: праца на ніве заўсёды была і будзе
найважнейшай. У мно-гім дзякуючы вясковым рупліўцам краіна набірае сілу. А
апошняе — стварэнне моцнай і квітнеючай Беларусі — і з’яўляецца галоўнай мэтай
арганізацыі.

Алега Малевіча (на здымку злева) з СВК «Калгас
«Авангард” добра ведаюць чытачы «Асі-повіцкага краю” — ён рэгулярна з’яўляецца
на старонках газеты, бо заўсёды ў кагорце лепшых механізатараў раёна. Не было
выключэннем і сёлетняе жніво: спіс лідараў распачынае менавіта Малевіч. У час
уборачнай кампаніі ён зжаў на камбайне «John Deere” 290 гектараў і намалаціў
1.083 тоны зерня. Як яму ўдаецца пастаянна ўтрымліваць сцяг пераможцы? Проста
заўсёды сумленна выконвае сваю работу. Бывае, у гарачую пару даводзіцца
забываць пра ўсё, жыццё тады складаецца толькі з нівы і камбайна. Але Малевіч
упэўнены: будзе хлеб — будзе і да хлеба.

Лічыць, што ў рабоце важны і матэрыяльны, і
маральны стымул механізатар з СВК «Калгас «Каўгарскі” Сяргей Дрозд. Як расказаў
кіраўнік гаспадаркі Фёдар Варабей, Сяргей вельмі старанны, любіць працаваць з
агеньчыкам. Стала зразумелым, чаму ў час нашай сустрэчы механізатар быў крыху
засмучаны: непаладкі ў трактары. Значыць, прыйдзецца па-траціць час на рамонт.
А гэта ў гарачую пару ўборкі вельмі крыўдна. У Каўгарах Дрозд працуе ўжо 10
гадоў, а ўсяго за рулём «жалезнага каня” — 14. За гэтыя гады з Канстанцінавіча
атрымаўся не толькі добры механізатар, але і выдатны гаспадар — і дома ў яго
ўсё ўпарадкавана. Выхоўваюць разам з жонкай двух сынкоў. І хоць малодшаму
толькі тры гадкі, але час ляціць незаўважна, глядзіш, і да-стойная змена
вырасце.

Мае свой погляд механізатар і на цяперашняе
жыццё: чым лепш справы будуць ісці ў кожнай сям’і, кожнай гаспадарцы, тым
мацнейшай будзе краіна. Дзяржава — гэта кожны з нас. І ад кожнага ў пэўнай
ступені залежыць, якое ў нас будзе заўтра. Канечне, хочацца, каб яно было
надзейным. А хіба нам нешта перашкаджае паляпшаць асабісты дабрабыт ужо сёння?

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Здоровье

Проблема сезона — клещи

17 мая 2026
Читать новость
Образование

Детский сад для малышей от года: какие учреждения в Осиповичах открывают группы и как подготовить ребёнка

17 мая 2026
Читать новость
Общество

«Письма в прошлое»: как в Осиповичах хранят имена героев

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 мая для всех знаков Зодиака

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Политический кризис в Польше: почему президент и правительство не могут найти общий язык

16 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с главным специалистом отдела по образованию

16 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем