Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

На мінулым тыдні ў лясным масіве паблізу в. Прудок быў спынены аўтамабіль. За рулём знаходзіўся непрацуючы бабруйчанін, што перавозіў 900 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці. У школьніка з Ялізава пры невядомых абставінах прапалі мабільны тэлефон “Huawei P8 lite”, партатыўная калонка, рукзак. У жыхаркі Верайцоў з сумкі былі скрадзены пашпарт і кашалёк са 100 рублямі, 200 доларамі. З дома па вул. Касмічнай горада прапаў шурупавёрт, а на адным з падворкаў па вул. Рэвалюцыйнай знойдзены астанкі 3 чалавек. Мяркуецца, што яны загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

РАСК

Распачата крымінальная справа ў дачыненні да раней судзімага 36-гадовага грамадзяніна, які з дома асіпаўчанкі па зав. В.Харужай пасля распіцця спіртных напояў скраў мабільны тэлефон, ноўтбук і 10 руб. Урон склаў 260 рублёў.

Раней судзімы лапічанін у грамадзянкі ў Дараганаве скраў дарожны веласіпед “Зундан Амстэрдам” і музычны цэнтр.

ДАI

Папярэджана 96 парушэнняў ПДР, да адказнасці прыцягнуты 15 пешаходаў, пакарана 5 “бяспраўнікаў” і грамадзянін, што сеў за руль у нецвярозым стане.

Адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з цялеснымі пашкоджаннямі з удзелам матацыкліста, які з пасажырам рухаўся па аўтадарозе Цэль-санаторый “Лапічы” і, не справіўшыся з кіраваннем, урэзаўся ў дрэва. Абодва з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў ЦРБ.

Дэпартамент аховы

За здзяйсненне дробнага крадзяжу да адмі-ністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 5 чалавек, па 1 — за дробнае хуліганства і парушэнне ПДР, пакарана 10 асоб, што знаходзіліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане, і столькі ж за іншыя правапарушэнні.

IАЖіРС

Складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правіл лесакарыстання. Распачата крымінальная справа за незаконную здабычу рыбы.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем