У перыяд з 5 па 11 верасня ўзбуджана 14 крымінальных спраў. Адбылося 8 супрацьпраўных дзеянняў. З іх: крадзяжы — 4, нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў — 1, самагонаварэнне — 3. Знойдзены труп без прыкмет гвалтоўнай смерці. 1 чалавек атрымаў цялесныя пашкоджанні і 1 трагічна загінуў. Прычына смерці — невыкананне тэхнікі бяспекі. Раскрыта адно раней здзейсненае правапарушэнне. Прыцягнуты да адказнасці 21-гадовы асіпаўчанін С., які на працягу пэўнага часу займаўся крадзяжом аўтамабільных FM-мадулятараў і флэш-карт.
ДАI
Спынена 147 парушэнняў ПДР. Прыцягнута да адказнасці 6 вадзіцеляў за язду ў стане алкагольнага ап’янення, 54 — за парушэнне хуткаснага рэжыму. Складзены пратакол на п’янага пешахода. Адбылося 6 ДТЗ.
ДАI папярэджвае, што з наступленнем асенне-зімовага перыяду аварыйнасць на дарогах узрастае ў некалькі разоў. Гэта абумоўлена тым, што заўважыць чалавека, не абазначанага святлоадбіваючымі элементамі, які пераходзіць праезную частку альбо рухаецца ўскрай дарогі, складана. Пешаходы павінны памятаць, што за ўзгаданае парушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць — штраф у памеры ад 1 да 3 базавых велічынь (35-105 тысяч рублёў).
АУСТ
Атрымана 24 паведамленні аб здзейсненых правапарушэннях. Узбуджаны 2 крымінальныя справы. Затрымана 87 злачынцаў і адзін чалавек, які знахо-дзіўся ў вышуку. Суправоджана 97 цягнікоў, у якіх вы-яўлена 3 правапарушальнікі.
Медвыцвярэзнік
Аказана дапамога 16 мужчынам і 2 жанчынам.
РАНС
За мінулы тыдзень падраздзяленні выратавальнікаў здзейснілі па 1 выезду на пажар і на спрацоўку аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі. Ліквідавана 12 гнёздаў шэршняў.
10 верасня адбылося ўзгаранне кватэры ў адным з дамоў па вул. Кастрычніцкай у Асіповічах. У выніку пажару пашкоджаны дах дома.
IАЖіРС
Прыцягнуты да адказнасці 2 парушальнікі рыбнай лоўлі. Канфіскавана 3 сеткі і каля 9 кілаграмаў рыбы.