Бліц-апытанне Першы заробак: як атрымалі і на што патрацілі №76

Псіхолагі раяць са школьнага ўзросту даваць
дзецям так званыя «кішэнныя» грошы. Каб дзіця кожны дзень не прасіла
ў бацькоў на марожанае ды іншыя прыемныя дробязі, а магло купіць само. Гэта
развівае і самастойнасць, і ўменне эканоміць: усё, што хочацца, не купіш — прыходзіцца
выбіраць нешта найбольш прыярытэтнае. Але з часам маладыя людзі хочуць большай
незалежнасці. У фінансавым плане — таксама. Са школьных часоў яны пачынаюць
зарабляюць свае першыя грошы…

Чым займаюцца, каб атрымаць першы заробак,
маладыя — ва ўзросце ад 17 да 27 гадоў — землякі, ды на што яго трацяць,
пацікавілася карэспандэнтка «Асіповіцкага краю» Ася Паплаўская.

Галіна: «Зарабіла свае першыя грошы на
лісічках. Калі вучылася ў малодшай школе, было вельмі модна збіраць грыбы і
здаваць іх у спецыяльныя прыёмныя пункты. Неяк мы з сябрамі са двара (у грыбы
тады хадзілі дварамі) селі на дызель, запыталіся ў грыбнікоў, якія ехалі з
намі, дзе непадалёк ад Асіповіч грыбныя месцы ды пайшлі ў лісічкі. Не памятаю,
колькі дакладна назбірала тады, але на спартыўны касцюм хапіла».

Таццяна: «Я шмат часу праводжу ў інтэрнэце
— хачу паступіць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і
радыёэлектронікі. Таму гэтым летам працавала ка-пірайтэрам. Пісала для
некалькіх рускіх фэшн-сайтаў артыкулы пра касметыку і апошнія модныя тэндэнцыі.
Тое, што зарабіла за тры месяцы, патраціла на веласіпед — мама дадала, бо не
хапала, і цяпер у мяне ёсць класны чырвоны горнік!»

Аляксандр: «Першыя грошы ў мяне
асацыіруюцца з хрушчамі. Калі вучыўся ў школе, мы з сябрамі лавілі іх вёдрамі
ды здавалі ў аптэку. Там прымалі жукоў альбо цэлымі, альбо прасілі адрываць
крылцы… А грошы, заробленыя на хрушчах, аддаваў матулі».

Юлія: «Мае першыя грошы мне дала матуля.
Але не проста так. Памятаю: толькі пайшла ў сёмы клас і мы з бацькамі паехалі
капаць бульбу. Матуля паабяцала выдаць мне «заробак», калі буду
старанна працаваць. Шчыравала з імпэтам, і маці стрымала абяцанне. Набыла тады
некалькі дыскаў з камп’ютарнымі гульнямі».

Наталля: «Шчыра кажучы, калі вучылася ў
школе, не было асаблівай неабходнасці працаваць, каб зарабляць грошы. Мне
хапала таго, што давалі бацькі за поспехі ў вучобе. Так што маімі першымі
грашыма не з бацькоўскага кашалька стала стыпендыя, якую атрымала пасля
паступлення на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўні-версітэта. А
патраціла ня-хітра: пайшла ў кавярню з сябрамі адзначаць Дзень студэнта».

Алена: «Першыя грошы зарабіла вось на гэтым
жа месцы працы (Алена — прадавец у прамысловай краме «Дуэт»). Толькі
тады, больш за шэсць год таму, прый-шла сюды пасля вучылішча і пачала працаваць
вучаніцай прадаўца. Не памятаю, на што дакладна патраціла першы заробак. Гэта
было нешта з вопраткі».

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем