Пункт прызначэння — АШУЛУК №76

У перыяд з 31 жніўня па 5 верасня ў бок
расійскай мяжы са станцыі Асіповічы рушыла некалькі незвычайных эшалонаў.

 У
дзясятках грузавых і пасажырскіх вагонаў адбылі на палігон Ашулук асабовы
састаў, тэхніка ды іншы неабходны ў вучэбна-баявым паходзе рыштунак
падраздзяленняў 263-яй базы захавання, рамонту і ўтылізацыі сродкаў сувязі і
336-ай рэактыўнай артылерыйскай брыгады. Падраздзяленнем гэтых часцей у складзе
беларускай вайсковай групіроўкі давядзецца прымаць удзел ў сумесным аператыўным
вучэнні «Шчыт Саюза-2011”.

Сімвалічнае супадзенне: ваеннаслужачыя
рэактыўнай артылерыйскай брыгады адправіліся ў далёкі шлях 4 верасня. Якраз
тады, калі адзначалася іх галоўнае карпаратыўнае свята — дзень ўтварэння часці.

Асіповіцкія фарміраванні, якія прадстаўляюць
артылерыю, ракетныя войскі і войскі сувязі паспяхова прымалі ўдзел ва ўсіх
буйных манёўрах, дзе адпрацоўваліся найбольш важныя элементы абароназдольнасці
беларускай дзяржавы. Няма сумненняў, што аўтарытэт беларускіх Узброеных Сіл яны
падтрымаюць і на Ашулуку.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 19 сентября для всех знаков Зодиака

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем