Чем кормят аграриев Осиповичского района и сколько это стоит?

Чем кормят аграриев Осиповичского района и сколько это стоит?

Сталовая філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” зараз працуе ва ўзмоцненым рэжыме. А як жа іначай? Пачалася ўборачная пара, аграрыі працуюць з раніцы да позняга вечара і без паўнавартаснага харчавання заставацца ім нельга.

Повар 4 разряду Алена Добшыкава, кухонная рабочая Любоў Умецкая, загадчык сталовай Людміла Кучынская, повар 5 разраду Любоў Быкоўская і прыбіральшчыца Таццяна Астраух.

— За дзень тут сілкуецца больш за сто чалавек, — паведамляе Людміла Кучынская. — 80 работнікам адвозім абед на поле, 30 заходзяць сюды самі, яшчэ 50 — вячэраюць. Дадайце да гэтай колькасці паштальёнаў, электрыкаў, дактароў і будаўнікоў царквы, якія час ад часу да нас наведваюцца. Прыходзяць і мясцовыя жыхары. Літаральна з гадзіны дзве таму прыходзілі бабуля з унучкай. Летась заглядвала і моладзь са студэнцкіх атрадаў. У гэтым годзе юнакі і дзяўчаты імкнуцца больш зарабіць грошай, таму на гарачых блюдах эканомяць. Але падабаецца наша ежа ўсім.

Для гэтага ёсць важкая прычына. Прадукты для сталовай пастаўляюцца з Глускага райста, Бабруйска, галаўнога прадпрыемства. Таму іх якасць не выклікае сумневу. А калі дадаць да добрай “сыравіны” майстэрства калектыву з сямі жанчын і любоў да працы, то можна задаволіць густы нават самага патрабавальнага спажыўца.

Алена Добшыкава

— Сёлета мы зрабілі акцэнт на блюдах нацыянальнай кухні, — з гонарам адзначае Людміла Іванаўна. — Аднак сярод іх шматлікасці любімым гарнірам застаецца бульбяное пюрэ, якое добра падыходзіць да разнастайных страў з мяса і рыбы. З-за таго што адмовіліся ад выкарыстання ялавічных костак пры прыгатаванні булёнаў, супоў і выкарыстоўваем выразку, кошт павялічыўся да 3,5-4,5 рублёў. Але на затратах механізатараў на абеды гэта адбілася нязначна: кошт харчавання для іх складае 70-80 капеек у дзень, ці каля 20 рублёў за месяц.

Таксама ў сталовай можна скарыстацца і банкетнай залай. Хоць па памеры яна невялікая, але па сваёй утульнасці і кошце арэнды стане выдатным выбарам для невялікай кампаніі.

Любоў Быкоўская

У якасці доказу сваіх слоў Людміла Іванаўна прапануе паглядзець кнігу водгукаў і прапаноў. Усе запісы сведчаць, што тут працуюць прафесіяналы кулінарнай справы, з-пад рук якіх выходзяць апетытныя смачныя стравы, і на пажаданне “Смачна есці!” хочацца шчыра адказаць: “Вялікі дзякуй!”.

Ганна САБЕЛА.

Фота Анастасіі МАЦЮШЭНКА.

Последние новости

Благоустройство

Калі пад’езд ператвараецца ў паркоўку. Карэспандэнт АК аб праблеме захоўвання веласіпедаў

31 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Гета ў Дараганаве. Помнік ахвярам Халакоста

31 июля 2025
Читать новость
Общество

О проведении на территории Осиповичского района комплекса дополнительных мер по оказанию профилактического воздействия в отношении трудоспособных граждан, не занятых в экономике

31 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 31 июля для всех знаков зодиака

31 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий ко Дню города Осиповичи

30 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Память жива. История, описанная в научно-исследовательской краеведческой работе “Война глазами детей: свидетели Дарагановского гетто”

30 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем