Культурная падзея ў Асіповічах

Культурная падзея ў Асіповічах

На днях асіповіцкая зямля ў чарговы раз гасцінна прымала жыхароў Стакгольма Андрэя і Лану Дараган, якім землякі ўдзячны за музейную экспазіцыю, прысвечаную знакамітаму роду, што ўнёс у развіццё нашага горада і раёна вялікі ўклад. I ў чарговы раз яны пры-ехалі не з пустымі рукамі: муж і жонка перадалі ў дар Свята-Панцеляймонаўскай царкве ў вёсцы Дараганава (настаяцель іераманах Максім (Юндзіл)) фамільныя іконы. “Няхай захоўваюцца на беларускай зямлі і прыносяць духоўнае задавальненне прыха-джанам храма”, — сказалі госці. Акрамя святых абразоў, яны прывезлі і 130 прадметаў сямейна-бытавога прызначэння — імі дастойна папоўняцца залы выстаўленых раней экспанатаў, што з’явіліся ў нас 3 гады таму дзякуючы намаганням мясцовай улады і кіраўніцтва гісторыка-краязнаўчага музея.

Радасць сустрэчы асіпаўчан з даўнімі знаёмымі раздзяліла і пасол Швецыі ў нашай краіне Крысціна Юханэсан, якая ўпершыню пабывала ў горадзе і высока ацаніла работу музея па захаванні гістарычнай спадчыны. Вялікае пачуццё павагі адчувалася і ў словах яшчэ аднаго госця — санкт-пецярбуржца Аляксандра Філіпава, члена Адміралцейскага каардынацыйнага савета грамадскіх ветэранскіх арганізацый ВМФ. Ён спецыяльна прыехаў у Асіповічы, каб пабачыцца са старымі знаёмымі Ланай і Андрэем, перадаць заслужаныя ўзнагароды і падарункі з нагоды мінулагодняга юбілею апошняга. Многія з роду Дараганаў у свой час служылі ў флоце Расійскай імперыі. Яшчэ адзін падарунак — вышыванку — ён прыняў з рук дырэктара музея Антаніны Сцяпанавай.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна, падкрэсліўшы важнасць такіх сустрэч для ўмацавання сяброўскіх адносін паміж краінамі, якія прадстаўлялі госці нашага горада.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем