У Асіповіцкім райвыканкаме №77

На парадак дня

чарговага пасяджэння райвыканкама, якое пад
началам першага намесніка старшыні райвыканкама Васіля Пятроўскага прайшло 7
верасня, было вынесена 63 пытанні. Большасць 
з іх, у тым ліку і галоўнае —  «Аб
раённай праграме «Кадры 2011-2015 гады”— былі прыняты адразу, а вось шэраг
іншых абмяркоўваўся доўга і дэталёва.

Сярод апошніх — прапанова раённага аддзела па
надзвычайных сітуацыях зацвердзіць комплекс мер па папярэджванні пажараў і
гібелі людзей ад іх. Прычына таму слушная: за 8 месяцаў года ў агні загінула 10
землякоў (за аналагічны мінулагодні перыяд — ніводнага). Па інфармацыі РАНС,
практычна ўсе ахвяры агню адносяцца да катэгорыі асоб, якія злоўжываюць
алкаголем, таму прадухіленне далейшай гібелі людзей на пажарах — адзін з
накірункаў барацьбы з алкагалізацыяй насельніцтва.

Яшчэ адным пытаннем, якое патрабавала значнай
увагі членаў выканкама,  стала «Аб
прыняцці самавольных пабудоў у эксплуатацыю”.

Апошнім часам распаўсюджана з’ява, калі пасля
набыцця сядзібы новы гаспадар звяртаецца ў аддзел  архітэктуры райвыканкама з заявай аб
легалізацыі будынкаў, незаконна створаных папярэднімі ўладальнікамі. З гэтай
нагоды паралельна з разглядам узгаданых заяў быў абмеркаваны і адміністрацыйны
механізм, які б здолеў больш дзейсна кантраляваць законнасць будаўніцтва на
тэрыторыях прыватных сядзіб.

Последние новости

Общество

У истоков отрасли: Осиповичский опытный лесхоз отметил 90-летие — история от дубрав до зубра

11 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июля для всех знаков Зодиака

11 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с первым заместителем Осиповичского райисполкома

10 июля 2026
Читать новость
Общество

«Часовые очереди» на АЗС — фейк? Корреспонденты «АК» проверили заправки Осиповичей

10 июля 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе ограничат продажу спиртного

10 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Складана, але не спыняемся: як аграрыі Асіповіцкага раёна працуюць у даждлівы ліпень

10 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем