Гадзіннікі адлічваюць час ці… грошы? №75

У 1990-я гады на нашых старых зараблялі,
скупляючы іх ордэны ці арганізуючы махінацыі з кватэрамі. I тое, і другое мела
крымінальную падаплёку і было небяспечна. Цяпер усё прасцей. Дастаткова ведаць
англійскую мову, мець доступ у інтэрнэт і крыху кемлівасці.

Многія жыхары нашага раёна бачылі на дзвярах
пад’ездаў аб’явы, накшталт: «Бясплатная замена гадзінніка. Непатрэбныя вам
механічныя гадзіннікі — наручныя, секундамеры (у любым стане: цэлыя, сапсаваныя,
іржавыя, разбітыя) — ва ўказаны час вы можаце абмяняць на новы імпартны наручны
гадзіннік…»

Зразумела, што старыя механічныя гадзіннікі
часцей за ўсё ляжаць дома ў пенсіянераў. I менавіта яны будуць рады
«імпартнай» абноўцы. «Мяняльшчыкі» заўсёды арганізоўваюць
сустрэчы з «кліентамі» ва ўстаноўлены час на вуліцы, каля пошты,
магазіна ці, у лепшым выпадку, у фае якога-небудзь Дома культуры, дзе з’яўленню
невялікай групкі людзей пенсійнага ўзросту ніхто не надасць увагі.

Нярэдка ў аб’явах падобны абмен падаецца амаль
як сацыяльная акцыя — пажылых людзей бясплатна пазбаўляюць ад непатрэбнага
хламу, а ўзамен дораць новенькі бліскучы гадзіннік. Прычым, назіраецца
«эвалюцыя»: калі раней такія аб’явы пісаліся ад рукі, то цяпер
набіраюцца на камп’ютары: справа аказалася настолькі выгаднай, што яе паставілі
на паток.

У чым жа «сакрэт» падобных абменаў? На
самой справе ўсё проста. Новы «імпартны электронны гадзіннік»,
зроблены ў Кітаі, каштуе 2-3 долары. Прычым, усё сумленна — гэта нармальны
працуючы гадзіннік з мноствам функцый. Затое старыя савецкія механічныя
хранометры карыстаюцца вялікім попытам у заходніх калекцыянераў, якія купляюць
іх на інтэрнэт-аўкцыёнах за сотні, а бывае і тысячы долараў — у залежнасці ад
мадэлі.

Вось некалькі рэальных прыкладаў, узятых з сайта
самага вядомага ў свеце інтэрнэт-аўкцыёна eBay:

Гадзіннік механічны «Камандзірскі ПДВ» —
45$.

Кішэнны гадзіннік з чацвяртным боем — 1.185$.

Гадзіннік «Маяк» насценны,
механічны — 200$.

Аднак, з яшчэ большым «наварам»
савецкі механічны гадзіннік можна прадаць на спецыялізаваных
інтэрнэт-аўкцыёнах, добра вядомых спецыя-лістам-гадзіншчыкам. Дарэчы, там
знаходзяць попыт і цалкам разбітыя гадзіннікі, і асобныя часткі. Сярэдняя
рэнтабельнасць такога тавараабмену — 200%. Прычым без усякай крымінальнай рызыкі.
Цікавы момант: сваіх кантактных дадзеных мянялы не пакідаюць. Узаемаадносіны
прыватных асоб з замежнымі партнёрамі беларускім заканадаўствам ніяк не
рэгулююцца. Гадзіннікі — тавар кампактны, перавозіць нескладана. Пры гэтым
захоўваецца магчымасць працаваць цалкам без падаткаў, не афармляючы падобную
дзейнасць як афіцыйны бізнес…

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем