Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

АсIповIцкае РГП Глускага райста закупіла ў насельніцтва каля 12 тон чарніц. Акрамя магазінаў, ягады прымаюць і 5 штатных нарыхтоўшчыкаў. Найбольш актыўныя з іх Таццяна Якаўлева і Генадзь Курачоў, якія разам прынялі ў людзей каля тоны лясной вітаміннай прадукцыі.

У МПЦ “РавеснIк” на працягу канікул кожную сераду і пятніцу з 15 да 17 гадзін працуе дзіцячая гасціная “Бяспечнае лета”.

У мясцовым лясгасе жук-караед па-шкодзіў 2554,8 га наса-джэнняў — прыкладна 80 тысяч кубаметраў. Найбольшае масавае ўсыханне сасны назіраецца ў Дрычынскім лясніцтве — 471,8 га (34,4 тыс. куб.) — і Дараганаўскім — 363,1 (9,8). Вырублена ўжо 2145,4 га — 60,4 тыс. «кубоў».

Па дадзеных цэнтральнай райбальнIцы, на пачатак года ў сельскай мясцовасці пражываў 13061 жыхар, з іх 6416 праца-здольнага ўзросту, дзяцей — 1912, у тым ліку да 1 года — 79.

У ДрычынскIм сельсавеце гаспадарамі падворкаў утрымліваецца: кароў — 40, коз — 26, свінней — 172, коней — 2, сабак — 170, катоў — 164, трусаў — 77, птушак — 1367, пчоласем’яў — 162.

У аварыйную службу раёна газазабеспячэння філіяла “Бабруйскае вытворчае ўпраўленне” РУП “Магілёўаблгаз” з пачатку года паступіла 422 заяўкі і 779 — на рамонт газавага абсталявання. Па пытаннях мантажу, перамантажу і замены абсталявання звярнулася 538 землякоў. Акрамя гэтага, абследавана 3689 кватэр на прадмет бяспечнага карыстання газам.

Занальны вузел электрасувязI ў канцы ліпеня заканчвае работы па пераключэнні існуючай тэлефоннай нумарацыі на АТС Ялізава на новую. Пасля правя-дзення мадэрнізацыі ўсе абаненты пасёлка змогуць карыстацца паслугамі высокахуткаснага інтэрнэта. Восенню такая ж магчымасць з’явіцца і ў жыхароў паўднёвага боку горада і вуліцы Патоцкага.

Па 16 лIпеня ў раёне праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дзіця — галоўны пасажыр!».

 

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем