Экалогія і вытворчасць Колькі машын у лесе? №74

Лес з’яўляецца прыродным рэсурсам, якім чалавек
актыўна карыстаецца, ужываючы ўсё больш спецыяльнай тэхнікі. Аб тым, што сабой
уяўляюць гэтыя машыны і якімі якасцямі павінны валодаць іх вадзіцелі, расказвае
галоўны механік ДДЛГУ «Асіповіцкі доследны лясгас» Уладзімір
Карніевіч:

— Цяперашні парк лесараспрацоўчай тэхнікі
складаецца з 14 трактарных цялежак, 9 сартыментавозаў, харвестара, фарвардара,
перасовачнай здрабняльнай машыны… Заменена і большасць з 20 трактароў, якія
выкарыстоўваюцца на лесагаспадарчых работах. 

Тэхніка ў лясгасе вельмі дарагая, таму працаваць
павінна з максімальнай аддачай.

Адным з галоўных дасягненняў павышэння
эксплуатацыйнай эфектыўнасці можна лічыць абсталяванне найбольш важных машын
GPRS-датчыкамі.

Сістэма спадарожнікавай навігацыі дазваляе
вызначаць дакладнае месцазнаходжанне занятай на вывазцы лесу тэхнікі з
інтэрвалам у 5 секунд, гэта значыць, практычна ў рэжыме рэальнага
часу. Таксама яна аўтаматычна вылічвае дакладны кіламетраж, рэальны расход
паліва і колькасць выдаткаванага на рэйс часу. Атрыманая інфармацыя
захоўваецца доўга, на працягу 5 гадоў, што дазваляе яе выкарыс-тоўваць не
толькі для аператыўнага кантролю, але і для ўдумлівага аналізу.

Укараненне гэтай сістэмы пачалося ў 2008 годзе і
патрабавала значных намаганняў па стварэнні неабходнай базы дадзеных. Паўнавартасна
яна пачала працаваць толькі сёлета, таму цалкам ацаніць яе перавагі пакуль
немагчыма. Аднак першыя вынікі ўражваюць: колькасць паліва, ужываемая на вываз 1 м3 драўніны, стала
адчувальна меншай!

Відавочна, што асноўнай крыніцай эканоміі стала
нейтралізацыя «чалавечага фактару». Ад спадарожніка не схаваецца
ні адхіленне ад зададзенага маршруту, ні прастоі, ні выкарыстанне тэхнікі ў асабістых
мэтах.

…Наогул сёння адзіным «вузкім
месцам» транспартнай сістэмы прадпрыемства можна лічыць дэфіцыт
адпавядаючых стандартам сучаснай лясной гаспадаркі вадзіцеляў.

Кожны сарттыментавоз павінен мець двух кіроўцаў,
аднак у іх усяго па аднаму. Праблема ў тым, што эксплуатацыя гэтай адмысловай
машыны патрабуе не толькі майстэрства ваджэння цяжкіх грузавікоў, але і ўмення
працаваць гідраманіпулятарамі, правільна і хутка грузіць-вы-гружаць лес.
Узровень неабходных уменняў і адказнасці ў гэтай прафесіі настолькі высокі, што
многія, нават вельмі добрыя вадзіцелі, баяцца пераходзіць на
сартыментавозы. Такую насцярожанасць можна зразумець: ступень складанасці
працы можна ацаніць хаця б па тым, што вадзіцелі гэтых машын могуць ісці на
пенсію, адпрацаваўшы ўсяго 12,5 гадоў, а іх штогадовы адпачынак складае 60 і
больш сутак.

Навучальных устаноў, дзе рыхтуюць спецыялістаў
для працы з сучаснай лесагаспадарчай тэхнікай, няма, таму авалоданне новай
прафесіяй прыходзіцца арганізоўваць прама на працоўным месцы. Вядома, гэта
не паўнавартасная замена сістэмнага прафесійнага навучання: індывідуальная,
«адзінкавая» падрыхтоўка патрабуе шмат часу, але не гарантуе
атрыманне чаканага выніку.

Хоць часам здараюцца сапраўдныя цуды.

Неяк ў лясгас прыйшоў звычайны трактарыст, які
раней працаваў у адным з калгасаў. Паказаў сябе нядрэнна, і вырашана было
прапанаваць яму стаць аператарам здрабняючай машыны. Гэты хітры механізм ён
асвоіў на здзіўленне хутка, а неўзабаве падрыхтаваў сабе напарніка. Зараз
ён працуе на харвестары, які таксама «прыручыў» за вельмі кароткі
час.

Кожны дзень валіць па 300 м3 лесу — столькі,
колькі звычайны вальшчык за месяц. Завуць гэтага самародка Уладзімір
Андрыевіч.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем