ХронIка здарэнняў №74

РАУС

У перыяд з 22 па 28 жніўня ўзбуджана 14
крымінальных спраў, сярод якіх 3 — за крадзяжы. Раскрыта здзейсненае раней
злачынства. Скончыў жыццё самагубствам 60-гадовы асіпаўчанін. Трое грамадзян
знаходзяцца ў вышуку як прапаўшыя без звестак. Былі знойдзены 2 трупы без
прыкмет гвалтоўнай смерці.

ДАI

Спынена 179 парушэнняў ПДР. Прыцягнута да
адказнасці 7 п’яных вадзіцеляў і 78 парушальнікаў хуткаснага рэжыму. Адбылося
10 ДТЗ.

АДАI нагадвае: з 25 жніўня па 10 верасня на
дарогах краіны праводзяцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы «Увага —
дзеці!”, накіраваныя на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага
траўматызму.

АУСТ

Затрыманы 2 злачынцы, якія знаходзіліся ў
вышуку. Перапынена незаконная спроба рэалізацыі 320 цыгарэт коштам 101.350
рублёў. Затрыманы 53 чалавекі за розныя супрацьпраўныя дзеянні. Суправоджана 92
цягнікі. Складзена 3 пратаколы за распіццё алкагольных напояў.

У зоне адказнасці АУСТ і стралкова-пажарнай
каманды на станцыі Асіповічы адбыўся няшчасны выпадак, у выніку якога загінуў
15-гадовы юнак.

Дэпартамент аховы

Спынена 11 супраць-праўных дзеянняў, у тым ліку
5 выпадкаў дробных крадзяжоў, 4 — хуліганства, 3 парушэнні антыалкагольнага
заканадаўства.

Медвыцвярэзнік

Для 15 чалавек была аказана платная паслуга па
выхаду са стану алкагольнага ап’янення.

РАНС

Падраздзяленнямі ад-дзела было здзейснена 15
выездаў, з якіх 9 — на аказанне дапамогі насельніцтву па ліквідацыі гнёздаў
шэршняў і вос.

IАЖіРС

Складзены пратаколы на 6 парушальнікаў правілаў
рыбнай гаспадаркі, адзін з іх — на рыбака-браканьера. Адміністрацыйнае
пакаранне панеслі і зборшчыкі журавін, якія на адным з балот у раёне Мязовічаў
парушылі тэрміны яе збору. Дарэчы, у лес за імі законна можна будзе ісці толькі
2 верасня.

 

Последние новости

Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость