Той, хто выйграў, ніколі не скажа: “Гэта была толькі гульня” №73

 Для Юрыя Міхайлавіча Асмалоўскага, заслужанага
трэнера Савецкага Саюза, спорт — гэта жыццё. Вопыту яму не пазычаць: пяць гадоў
працаваў з жаночай зборнай СССР і пятнаццаць — з БССР. Цяпер жыве ў Ялізаве і
ўзначальвае аддзяленне веславання на байдарках і каноэ Магілёўскай абласной
дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прафсаюзаў «Беразіна”.

Ганарыцца трэнер сваімі выхаванцамі і гаворыць,
што пашчасціла трапіць яму ў пасёлак. А яшчэ Юрый Міхайлавіч займаецца і са
свіслацкімі школьнікамі. Кожны дзень ён наведвае суседнюю вёску ўлетку і тры
разы на тыдзень зімой. Асмалоўскі ўпэўнены, што мясцовыя дзеці мацнейшыя за
гарадскіх, бо з маленства дыхаюць чыстым паветрам, працуюць разам са старэйшымі
на зямлі. За адносна нядоўгі час трэніровак ужо два хлопцы і столькі ж
дзяўчынак атрымалі I дарослы разрад па веславанні на байдарках і каноэ. Мае
Юрый Міхайлавіч вялікую надзею на сямікласніцу са Свіслачы, імя якой адкрываць
не хоча.

Многія бацькі разумеюць, як важна прывіць свайму
дзіцяці любоў да якога-небудзь карыснага занятку, развіць яго талент, таму і
прыводзяць сыноў і дачок да Юрыя Міхайлавіча, які заўсёды рады вітаць навічкоў.
Бо спорт для яго — не гульня, а магчымасць паказаць новаму пакаленню шлях да
перамогі.

Адзінае, што замінае ў рабоце — недахоп
спортінвентару. З выратавальных сродкаў — толькі камізэлькі. У яго
распараджэнні чатыры байдаркі, грошы на набыццё якіх выдзеліў Рэспубліканскі
савет прафсаюзаў. Але ў Юрыя Міхайлавіча займаецца сорак хлопчыкаў і дзяўчынак,
а для эфектыўнага навучання ў кожнага павінна быць свая лодка. На жаль гэта
недасягальная раскоша па Ялізаўскіх мерках, бо каштуе адзін такі спартыўны
снарад звыш трох мільёнаў рублёў. Ды толькі нельга забывацца, што Ялізава —
малая радзіма славутых братоў Аляксандра і Віктара Багдановічаў — заслужаных
майстроў спорту Рэспублікі Беларусь, Ганаровых грамадзян Магілёўскай вобласці і
Асіповіцкага раёна, чэмпіёнаў па веславанні на каноэ Пекін-скай Алімпіяды-2008.
Усё ж у ім павінна быць добра абсталяваная спартыўная школа.

 

Последние новости

Общество

У истоков отрасли: Осиповичский опытный лесхоз отметил 90-летие — история от дубрав до зубра

11 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июля для всех знаков Зодиака

11 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с первым заместителем Осиповичского райисполкома

10 июля 2026
Читать новость
Общество

«Часовые очереди» на АЗС — фейк? Корреспонденты «АК» проверили заправки Осиповичей

10 июля 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе ограничат продажу спиртного

10 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Складана, але не спыняемся: як аграрыі Асіповіцкага раёна працуюць у даждлівы ліпень

10 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем