Каб будучыня была светлай №73

“Добры дзень, Рыгор Альбертавіч, як здароўе?!” —
такімі словамі перапыняў нашу размову кожны прахожы. Людзі прыязна ўсміхаліся,
гледзячы на былога старшыню Ялізаўскага савета, адразу відаць — любяць і
паважаюць гэтага чалавека. Александровіч яўна заслужыў такія адносіны:
недарэмна ж працаваў на дабро пасёлка цэлых восем гадоў.

Рыгор Альбертавіч у 2003-м узначаліў пасялковы
Савет. На выбранай пасадзе няёмка сябе не адчуваў, бо меў вялікі аўтарытэт у
пасялкоўцаў. На мясцовым шклозаводзе ён прайшоў шлях ад майстра станочнага
аддзялення рамонтна-механічнага цэха да генеральнага дырэктара, а пазней
кіраваў пякарняй Асіповіцкага райста.

За час работы старшынёй выканкама пассавета,
Рыгор Альбертавіч асаблівую ўвагу звяртаў на добраўпарадкаванне Ялізава. Пры ім
былі адрамантаваны многія будынкі, прыведзены ў належны стан помнікі Вялікай
Айчыннай вайны, заасфальтаваны галоўныя вуліцы, пастаўлены прыгожыя агароджы,
даведзены да ладу тратуары…

Хоць распавядаць пра свае ўпраўленчыя “подзвігі”
Александровічу не ўласціва, але найвялікшым асабістым дасягненнем усё ж лічыць
перавыхаванне землякоў. Існавала тут некалі праблема: многія жыхары не дбалі ні
пра стан сваіх падворкаў, ні пра чысціню Ялізава наогул і, здаецца, не ведалі,
для чаго служаць урны. Нават новенькія агароджы, якія так упрыгожылі вуліцы,
амаль штовечар пад гучнае “кі-і-і-я” падвяргаліся нападам моладзі. Дапамаглі
змяніць сітуацыю пераважна размовы па душах, але нярэдка старшыня выпісваў і
акты-прадпісанні. Канешне, без крыўды не абышлося, але парадак на тэрыторыі быў
наведзены. I гэта спадабалася ўсім!

Александровіч хоць і знаходзіцца ўжо на
заслужаным адпачынку, усё роўна ўдзельнічае ў жыцці роднага Ялізава. Шмат парад
і рэкамендацый атрымаў ад яго і сённяшні старшыня пассавета Алег Лук’яненка.

Паслядоўнік задаволены спадчынай, якую пакінуў
Рыгор Альбертавіч. Ужо цэлы год Лук’яненка клапоціцца аб пасёлку: захоўвае ў
належным стане набыткі Александ-ровіча, а таксама шукае далейшыя шляхі да
паляпшэння ўмоў існавання землякоў. Так, напрыклад. у канцы верасня плануецца
адкрыццё адным прадпрымальнікам гандлёвай кропкі, якая днём будзе працаваць у
якасці сталовай, а вечарам — бара. Такая ўстанова неабходна для Ялізава, бо
пражывае тут каля 3-х тысяч чаловек, а падсілкавацца ці пасядзець у добрай
кампаніі няма дзе. Тыя ж вяселлі ялізаўчанам прыходзіцца спраўляць у Бабруйску.

Таксама ў пасёлку няма і магазіна аўтазапчастак,
таму старшыня шукае адказнага чалавека, які заняў бы прадастаўленае памяшканне
і распачаў карысную справу.

У тым, што Ялізава квітнее, вялікая заслуга
прадстаўнікоў мясцовай улады. З упэўненасцю можна сказаць, што абавязкі
старшыні выконваліся і выконваюцца на высокім узроўні, таму словы ўдзячнасці,
накіраваныя ў адрас Александровіча і Лук’яненкі — заўсёды заслужаныя.

І хочацца спадзявацца, што даўняя мара Рыгора
Альбертавіча — наданне Ялізаву статусу гарадскога пасёлка — збудзецца ў
недалёкім часе. Тым болей, што па ўсіх крытэрыях ён даўно дасягнуў патрэбных
для такой перамены сацыяльных і эканамічных паказчыкаў.

 

Последние новости

Общество

Сегодня в деревне Цель под руководством председателя райсовета депутатов Владимира Рыжанкова состоялось совместное выездное заседание президиума и постоянной комиссии по вопросам социальной сферы, социальной защиты граждан и делам молодежи райсовета депутатов.

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с представителем Президента США предложил обсудить вопрос волнующих Трампа “заложников”

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков

11 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 7 сентября

11 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем