Можно ли пользоваться железнодорожным переходом «под мостом»?

Можно ли пользоваться железнодорожным переходом «под мостом»?

Наўздагон: пра чыгуначны пераход у Асіповічах

Пешаходны пераход праз чыгунку каля аўтамабільнага пуцеправода на вуліцы Сташкевіча вельмі запатрабаваны падчас выхадных, калі людзі вяртаюцца з пакупкамі з гарадскога рынку. Аднак карыстацца ім не заўсёды зручна.

Паміж брукаванай пешаходнай дарожкай, што ідзе ад рынку, і пачаткам чыгуначнага пераходу застаецца разрыў, які падчас дажджоў пераўтвараецца ў глыбокую гразкую лужыну. Да таго ж нярэдка пераход перакрываюць чыгуначныя саставы, якія стаяць так гадзінамі. Звычайна такое перакрыванне складае ўсяго на некалькі метраў, але ж з-за гэтага людзям даводзіцца абыходзіць вагон альбо цеплавоз праз рэйкі. Калі ісці без грузу — яшчэ нічога, а вось як цягнеш на веласіпедзе альбо на калясцы з рынку нейкія масіўныя пакупкі, пераадольваць рэйкі цяжка. Ды і небяспечна: у гэтым месцы рух чыгуначнага транспарту даволі напружаны, так што пешаходам доўга знаходзіцца на пуцях рызыкоўна. Найлепшым выйсцем з сітуацыі, як здаецца, быў бы перанос пераходу бліжэй да пуцеправода…

Ці нельга выправіць узгаданыя хібы і зрабіць дарогу на рынак зручнай і бяспечнай для жыхароў горада?

Вось да такога абагульненага выгляду можна звесці сэнс пісьмовага звароту ў рэдакцыю Пятра Мініна і шэрагу тэлефонных званкоў нашых чытачоў, якія сталі рэакцыяй на артыкул «Острые грани безопасности» («АК» № 63 ад 22.07.11 г.).

На першы погляд агучаныя прапановы выглядаюць слушнымі, аднак для чыгуначнікаў не ўсе з іх з’яўляюцца прымальнымі.

Галоўны інжынер станцыі Асіповічы транспартнага РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Віталь
Канстанціновіч:

— Узгаданы пераход прызначаны выключна для тэхналагічных патрэб чыгункі, а пешаходы павінны карыстацца тратуарам размешчанага побач пуцеправода. Праўда, дарога праз рэйкі намнога карацейшая, таму чыгуначнікі і «заплюшчваюць вочы” на карыстанне службовым пераходам старонніх асоб.

Каб ніякіх пытанняў на гэтую тэму больш не ўзнікала, тлумачу пазіцыю кіраўніцтва станцыі Асіповічы: сваю тэхналагічную функцыю гэты пераход выконвае цалкам, таму пераносіць яго кудысьці ў іншае месца няма ніякай патрэбы. Да таго ж, гадоў 8 назад ён ужо быў перанесены і якраз у тое месца, дзе дасягаецца аптымальнае злучэнне інтарэсаў чыгункі з бяспекай і зручнасцю наведвальнікаў рынку.

Галоўны інжынер Асіповіцкай дыстанцыі пуці Аляксандр Еўдакімовіч:

— Як толькі наша прадпрыемства атрымае друз для падсыпкі пуцей, прамежак паміж чыгуначным пераходам і дарожкай, якая вядзе на рынак, будзе падсыпаны. Хутчэй за ўсё гэта работа будзе скончана напачатку верасня. Аднак хацелася б параіць землякам усё ж як можна меней карыстацца пераходам: усё ж чыгунку не дарэмна называюць зонай павышанай небяспекі…

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем