Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

0,3 кг дзікарослага маку выяўлена ў ходзе спецыяльнай праграмы “Мак” на прысядзібным участку пенсіянеркі, якая прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці. З 18 па 24 чэрвеня паступілі паведамленні аб крадзяжах 4 мабільных тэлефонаў, маёмасці з дачнага дома і кватэры ў райцэнтры, пашкоджанні шкла аўтамабіля, які стаяў на вул. Дзмітрыева. У інтэрнаце па   вул. Юбілейнай загарэліся сядло і шчыток дарожнага веласіпеда, у падпале якога падазраецца непаўналетні.

РАСК

Распачата крымінальная справа ў дачыненні да 32-гадовага жыхара Гомеля, які 25 мая на вул. Абросімава з хуліганскіх намераў збіў 6-класніка.

У ноч на 21 чысло з аўтатэхнікі, што знаходзілася на тэрыторыі мехдвара сельгаспрадпрыемства, выкрадзены 4 акумулятарныя батарэі коштам 1176 руб.

Мабільны тэлефон асіпаўчанкі выкраў у краме мінчанін з пакінутага без нагляду прадуктовага кошыка.

0,45 г псіхатропнага рэчыва захоўваў 26-гадовы ваеннаслужачы-гамяльчанін на тэрыторыі вайсковай часці.

22 чэрвеня пры невядомых абставінах з дома пенсіянера скрадзена  3800 руб.

ДАI

Увага! У мэтах узмацнення кантролю за эксплуатацыяй транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі пасажыраў, у тым ліку таксі, да 28 чэрвеня на тэрыторыі раёна праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне і спыненне фактаў парушэнняў ПДР пры ажыццяўленні перавозкі людзей; па 4 ліпеня — комплекс наглядных і прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам вадзіцеляў мотатранспарту і веласіпедыстаў.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці за з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе прыцягнута 6 чалавек, здзяйсненне дробных крадзяжоў — 2, іншыя правапарушэнні — 6.

IАЖіРС

Складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў лесакарыстання, 2 — рыбалоўства.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем