День молодёжи в Осиповичах. Выбрали “Властелинов села”!

День молодёжи в Осиповичах. Выбрали “Властелинов села”!

Дзень моладзі — свята актыўнасці, энтузіязму, весялосці. Кожны адзначае яго па-свойму: прымае ўдзел у масавых гуляннях, спаборнічае ў спартыўных баталіях, сустракаецца з сябрамі, заводзіць новыя знаёмствы, а хтосьці пабываў на фестывалі красак “Холі” або патанцаваў на святочнай дыскатэцы, што праходзілі ў суботу вечарам у парку. А вось шэраг маладых сем’яў, якія жывуць у аграгарадках і вёсках Асіповіччыны, вырашалі паўдзельнічаць у прымеркаваным да свята маладосці раённым конкурсе “Уладар сяла-2018”.

Надвор’е было занадта “падыходзячае”, але пахмурнасць і дождж не спужалі рашуча настроеныя на ўдзел і перамогу пары з дзецьмі. І нават балельшчыкі прыйшлі падтрымаць сваіх — яркі паказальнік таго, што галоўнае — жаданне, а надвор’е не перашкода.

У 11 гадзін раніцы ў парку ўжо была чутна музыка. Некалькі прывітальных слоў ад вядучых — конкурс пачынаецца! Натуральна, у першую чаргу ўсім патрэбна было пазнаёміцца. І калі журы ў складзе намесніка старшыні райвыканкама Ганны Землянухінай, першага сакратара райкама БРСМ Алены Надзеявец, намесніка дырэктара лясгаса Аркадзя Новікава і галоўных спецыялістаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама Ларысы Волкавай і Таццяны Васюціч прадставілі раней, то сем’ям прыйшлося расказваць пра сябе самастойна — у вершах, песнях, сцэнках. Дарэчы, на кожным з выступаючых быў народны строй, які вельмі гарманічна выглядаў на вясковай моладзі.

Наступны конкурс — кулінарны. На гэты раз яго вырашылі зрабіць паказальна-інтэрактыўным: непасрэдна на сцэне маладыя гаспадыні і нават адзін гаспадар пяклі бліны, якія мелі магчымасць паспрабаваць усе жадаючыя. Прадэманстравалі сваю ўдаласць і майстэрства сем’і і на наступных двух этапах: конкурсе дрывасекаў “Умелыя рукі” і эстафеце “Усе на старт”. А яшчэ на працягу ўсяго мерапрыемства на сцэне была арганізавана своеасаблівая выстава-конкурс “Гаспадар рамёстваў”, дзе ўдзельнікі прадстаўлялі свае таленты ў кулінарыі, рукадзеллі, мастацкай творчасці і г.д.

Паглядзець было на што: рыхтаваліся ўсе. Таму і без узнагарод не засталася ні адна сям’я. Асобныя падарункі атрымалі і дзеці, якіх на 6 сямей набралася аж паўтара дзясятка. Прэзенты і Дыпломы за ўдзел атрымалі Кацярына і Дзмітрый Грынько (Лапічы), Валянціна і Аляксандр Мядзведскія (Забалацце), Дар’я Саламыкіна і Арцём Раполаў (Краснае). Дыплом III ступені і грашовую падзяку ўручылі Марыне і Уладзіміру Шурахайлавым (Карытнае). Крышку не дацягнулі да перамогі і спыніліся на другім месцы Вераніка і Сямён Шчэрба (Дараганава) — самая маладая пара: абодвум усяго ледзь больш за 20 гадоў. А ганаровае званне “Уладары сяла-2018” па праве атрымалі Вольга і Сяргей Снігір з Ясеня (на здымку), якія ў свае 24 і 27 гадоў маюць ужо пяцёра дзетак. У сям’і ёсць неаднаразовы вопыт удзелу ў раённым конкурсе, цяпер яны сталі першымі і паедуць абараняць гонар раёна на абласным этапе конкурсу.

* * *

Дарэчы, у гэты ж дзень на пляцоўцы каля царквы па вул. Юбілейнай прайшлі адкрытыя спаборніцтвы па хуткасным манеўраванні на матацыкле. Удзельнічалі ў іх 13 выхаванцаў мясцовага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якія выступалі ў індывідуальным заліку. Сярод спартсменаў была адна дзяўчынка Дарына Мяцеліца (трэнер Уладзімір Баранаў), якая заняла пятае месца. Самы юны ўдзельнік 10-гадовы Цімафей Астрашэўскі (Аляксей Астрашэўскі) выйшаў на чацвёртае месца, другую і трэцюю прыступкі п’едэстала гонару занялі выхаванцы Міхаіла Брэля Раман Ліпніцкі і Аляксей Крыловіч. А пераможцай у адкрытых спаборніцтвах стаў Уладзіслаў Кандрацёнак (Уладзімір Баранаў).

Марыя ТАЛЕЙКА.

Фота аўтара.

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость