ХронIка здарэнняў №72

РАУС

У перыяд з 15 па 22 жніўня выяўлены 3
супрацьпраўныя ўчынкі: крадзеж, самагонаварэнне, забойства. Узбуджана 7
крымінальных спраў, раскрыта здзейсненае раней злачынства. Скончыў жыццё
самагубствам 42-гадовы асіпаўчанін. У горадзе на адной з сядзіб вул. Шамякіна
знойдзены артылерыйскі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Надвячоркам 16 чысла 31-гадовы жыхар п. Ялізава
падчас спрэчкі некалькі разоў ударыў нажом 38-гадовую жанчыну.

Ад атрыманых ран апошняя памерла да таго, як
медыкі атрымалі магчымасць аказаць ёй дапамогу. Забойца, раней ужо судзімы за
крадзеж, быў затрыманы на месцы злачынства.

На працягу тыдня было ўзбуджана адразу дзве
крымінальныя справы па фактах раскрадання тавараў у адной з крам райста.
Несумленныя гандлёвыя работнікі нанеслі прадпрыемству ўрон, памер якога
перавышае 7,7 млн. руб.

ДАI

Спынена 86 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці па 6 п’яных вадзіцеляў і парушальнікаў хуткаснага рэжыму.
Адбылося 18 ДТЗ.

17 чысла вадзіцель «ДЭУ Нубіра” здзейсніў наезд
на веласіпедыста, які атрымаў шэраг цялесных пашкоджанняў.

20 жніўня непрацуючы жыхар п. Татарка, рухаючыся
на матацыкле «Урал” па адной з пасялковых вуліц, не ўпісаўся ў паварот і
перакуліўся. У выніку аварыі матацыкліст атрымаў цяжкую траўму — пералом
пазваночніка з пашкоджаннем спіннога мозга.

АДАІ нагадвае, што з 22 жніўня па 30 кастрычніка
на дарогах краіны праводзяцца спецмерапрыемствы па прафілактыцы ДТЗ з удзелам
вадзіцеляў двухколавай тэхнікі і гужавога транспарту.

АУСТ

Прыцягнута да адказнасці 70 правапарушальнікаў,
затрыманы злачынца, на якога аб’яўлены вышук. Узбуджана крымінальная справа па
факце набыцця праз падробку дакументаў медыцынскага прэпарата, якія ўтрымлівае
наркатычнае рэчыва.

У зоне адказнасці АУСТ і стралкова-пажарнай
каманды на станцыі Асіповічы адбылося два выпадкі форс-мажору.

На адным з перагонаў невядомымі асобамі на рэйкі
пакладзены камяні, што ледзь не прывяло да сур’ёзнай аварыі.

80-гадовая жанчына была смяротна траўміравана,
калі, выходзячы з вагона электрычкі, паспрабавала перабегчы пуці перад
пасажырскім цягніком.

Дэпартамент аховы

Спынена 6 выпадкаў распіцця алкагольных напояў у
месцах грамадскага карыстання, 11 іншых правапарушэнняў.

Медвыцвярэзнік

Аказана дапамога 18 мужчынам і 4 жанчынам.

Характэрна, што дастаўляемыя для працверажэння
жанчыны мелі ўзрост да 30 гадоў і падчас аказання дапамогі паводзілі сябе
вельмі агрэсіўна.

Асабліва цяжка было ўтаймаваць 24-гадовую асіпаўчанку,
якая адправіўшы мужа ў камандзіроўку, вырашыла «расслабіцца” ў рэстаране.
Патруль ППСМ падабраў яе на праезнай частцы адной з вуліц — пасля дыхтоўнага
адпачынку самастойна жанчына рухацца не магла. Аднак у памяшканні ўстановы яна
аказала настолькі раз’юшанае супраціўленне супрацоўнікам міліцыі, што яе
давялося нават прывязваць да ложка.

РАНС

Надвячоркам 18 жніўня загарэўся жылы дом у адным
з масіваў прыватнай забудовы ў Асіповічах. Верагодная прычына пажару, у якім
была знішчана частка даху і размешчаная у мансардзе маёмасць — неасцярожнасць
пры курэнні.

IАЖіРС

Складзены пратаколы па фактах крадзяжу 2,5 кг таварнага карпа з
сажалак ААТ «Рыбгас «Свіслач”, парушэння правілаў вывазу лесу.

Выяўлена сур’ёзнае парушэнне рэжыму ўтрымання
прыбярэжных аб’ектаў. Жыхар Мінска, які узяўся за перабудову сваёй дачы ў вёсцы
Краснае, знішчыў глебавае покрыва на беразе ракі Бярэзіна на плошчы 2.247 м2. Прыродаахоўным
заканадаўствам за такі ўчынак прадугледжваецца штраф памерам у 674 базавыя
велічыні — каля 24 млн. руб.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко назвал «Один район — один проект» лакмусовой бумажкой работы руководителей регионов

17 февраля 2026
Читать новость
Власть

«Основа дальнейшей результативности». Лукашенко обозначил «мгновенные» задачи для правительства

17 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

О подготовке к работе в период прохождения весеннего паводка

17 февраля 2026
Читать новость
Происшествия

Житель Осиповичей погиб во время рыбалки на Вилейском водохранилище

17 февраля 2026
Читать новость
Культура

Прыцягальна! Карэспандэнт «АК» пагутарыла з загадчыкам раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Аляксандрай Ткачовай

17 февраля 2026
Читать новость
Общество

Живая память: как в Осиповичах отметили День памяти воинов-интернационалистов

17 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем