Сустрэча старых сяброў

Сустрэча старых сяброў

У грамадскіх арганізацыях

15 чэрвеня воіны-інтэрнацыяналісты, якія працуюць у Асіповіцкім упраўленні магістральных газаправодаў, сустракалі сваіх сяброў-калег з Крупак.

Умацоўвацца гэтыя сувязі пачалі па ініцыятыве начальніка Крупскага філіяла УМГ ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” Iгара Сапегіна, які сам ваяваў у Афганістане, а потым працаваў у калектыве лапіцкіх газавікоў. Цяпер кантакты суполак БСВВА абодвух структурных падраздзяленняў газатранспартнай кампаніі рэгулярныя, дастаткова рознапланавыя і насамрэч блізкія. У прыватнасці, крупскія “афганцы” дапамагалі асіпаўчанам у выданні кнігі “Без лініі фронту” — сабралі дзеля гэтай важнай справы 500 рублёў. Масавыя ж сустрэчы арганізоўваюцца звычайна раз у два гады, яны праходзяць папераменна, і сёлета — чарга Асіповічаў.

Гаспадары сустрэлі дэлегацыю ля помніка загінуўшым воінам-інтэрнацыяналістам на Алеі Герояў, да якога ўсклалі кветкі памяці, а потым у СШ № 3 адбылася цырымонія ўзнагароджання медалямі “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь” і “За заслугі” ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. Сярод адзначаных узнагародай грамадскага аб’яднання і землякі — Леанід Купрэйчык, Сяргей Жук, Уладзімір Вашчанскі.

Госці з задавальненнем агледзелі музей воінаў-інтэрнацыяналістаў, які створаны на базе школы, і папоўнілі яго фонды майстэрскі зробленым макетам. Ён дэталёва адлюстроўвае звычайны эпізод афганскай вайны — рух транспартнай калоны, якую ахоўвае савецкі блокпост і за якім пільна сочыць засада маджахедаў.

У Крупках пра стварэнне музея ведалі. Раней сюды ўжо былі перададзены цікавыя прадметы: рэдкая карта Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан і меч дружбы. Аднак гатовую экспазіцыю госці ўбачылі ўпершыню, і яна пакінула моцнае ўражанне. Агульную думку выказаў “камандзір” крупскіх афганцаў Iгар Сапегін:

— Кожны экспанат выклікае эмоцыі, ажыўляе памяць пра адну з найбольш яркіх падзей у жыцці. I яшчэ больш умацоўваецца перакананасць, што на хлопцаў, якія бачылі тую вайну на свае вочы, можна спадзявацца ва ўсім. Для тых, хто ведае цану сапраўдным каштоўнасцям — жыццю сяброў, кроплі вады, калі пакутуеш ад смагі, — ніякія цяжкасці мірнага жыцця не здаюцца складанымі. Напэўна, мы, “афганцы”, таму і трымаемся разам, што адчуваем такую глыбінную еднасць.

Старшыня асіповіцкай райарганізацыі ГА «БСВВА» Юрый Корбан з падобным вызначэннем баявога братэрства і яго каштоўнасці цалкам згодны і падчас сустрэчы з крупскімі сябрамі падзяліўся “сакрэтнымі” планамі аб выкарыстанні вопыту сувязей воінаў-інтэрнацыяналістаў з розных філіялаў ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” для арганізацыі кантактаў паміж падраздзяленнямі іншых прадпрыемстваў, маючых разгалінаваную тэрытарыяльную структуру. У першую чаргу — гэта нашы завод аўтаагрэгатаў, які ўваходзіць у холдынг “Белаўтамаз”, і прадпрыемствы чыгуначнага вузла Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. I, здаецца, такая задума будзе мець рэальны працяг.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Профилактика

Профилактика хищений из торговых объектов

28 мая 2026
Читать новость
Образование

Вступительная кампания под контролем

28 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко направился с рабочим визитом в Казахстан для участия в саммите ЕАЭС и экономическом форуме

28 мая 2026
Читать новость
Происшествия

Сводка служб Осиповичского района: 144 нарушения ПДД, два пожара и протокол за нарушение правил рыболовства

28 мая 2026
Читать новость
Общество

Всё дальше от нас Великая Отечественная. Но память о ней живет.

28 мая 2026
Читать новость
Образование

Школьники Осиповичского района представили исследовательские работы на краеведческой конференции

28 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем