Марына Лобарава, эканаміст сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Калгас “Чырвоны ўдарнік”, пазнаёмілася са сваім будучым мужам Вадзімам Ткачовым на вяселлі агульных сяброў.
З таго дня маладыя не расставаліся.
Вадзім і Марына — не асіповіцкія. Яны воляй лёсу апынуліся ў нашым краі, аб чым не толькі не шкадуюць, наадварот — вельмі задаволеныя месцам жыцця і працы.
Вадзім родам з Крычава. Пяць гадоў таму, пасля заканчэння Горацкай сельгасакадэміі, уладкаваўся ў СВК “Калгас “Чырвоны ўдарнік”, прынамсі, працу знайшоў праз службу занятасці. Зараз ён — галоўны заатэхнік гаспадаркі.
Марына нарадзілася і вырасла ў Бялыніцкім раёне. Пасля заканчэння Беларуска-расійскага ўніверсітэта ў Магілёве працавала бухгалтарам і намеснікам галоўнага бухгалтара аддзела адукацыі Бялыніцкага райвыканкама, потым перайшла на працу ў Асіповіцкую інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах.
Падчас працы ў Асіповічах Марыну запрашалі на пасаду эканаміста ў “Чырвоны ўдарнік” — ведалі праз Вадзіма, што дзяўчына — добры спецыяліст. Але яна адмовілася. На пытанне, чаму, адказала проста: “Не захацела…”. Калі ў снежні бягучага года вызвалілася месца эканаміста ў СВК (малады спецыяліст адпрацаваў па размеркаванні свае два гады і з’ехаў), Марыну зноў за- прасілі на пасаду эканаміста. Гэтым разам яна пагадзілася… Працай сваёй задаволеная, нягледзячы на тое, што першы раз прапанаваная пасада ёй і не спадабалася.
Калі Марына працавала ў Асіповічах, маладыя жылі ў інтэрнаце ў Жорнаўцы. Дзяўчына штодня ездзіла ў райцэнтр на працу. Але неўзабаве вызваліўся невялікі, двухпавярховы катэдж, які і прапанавалі маладой сям’і. Так Марына з Вадзімам займелі добрае жытло і магчымасць весці сваю гаспадарку. “Нам вельмі падабаецца наш утульны дом! Ёсць усе ўмовы для камфортнага жыцця. Ды й да працы зручна дабірацца пешшу. Мы вядзем гаспадарку калі ёсць час і магчымасці: вырошчваем гародніну, я кветкамі займаюся. Сад невялікі ёсць: яблыні, вішні. Нядаўна вось узялі бройлерных курэй ды завялі пухнатага рудога ката”, — з усмешкай дзеліцца Марына.
Многія маладыя спецыялісты, якія трапляюць пасля заканчэння ВНУ ў малыя гарады альбо ў сельскую мясцовасць, спяшаюцца як мага хутчэй з’ехаць у вялікі горад. Маладыя людзі, што нарадзіліся “на перыферыі”, таксама пры першай жа магчымасці вырываюцца з радавых гнёздаў… Вадзім з Марынай з ліку тых людзей, якія шчыра адданыя сваёй працы, сваёй зямлі. З’язджаць яны не збіраюцца. “Нашто нам той горад?.. Нам і тут добра!” — упэўнена гаворыць Марына.
От мечты — к успеху. Специалист по работе с молодежью отдела кадров и технического обучения ОЗАА встретилась с ребятами в воспитательно-оздоровительном лагере “Родник”
19 июля 2025
Общество
Гороскоп на 19 июля для всех знаков зодиака
19 июля 2025
Власть
“Действуйте, не глядя ни на что!” Что Лукашенко потребовал от главы Минсельхозпрода
18 июля 2025
Образование
Продолжается прием документов в Осиповичский государственный колледж
18 июля 2025
Общество
Уроженец деревни Зборск Осиповичского района Михаил Федоров передал местным жителям икону святых Космы и Дамиана Римских
18 июля 2025
Общество
Са спадзяваннямі на добры ўраджай. У ААТ “ВязаўніцаАгра” адбылося свята “Зажынкі”