На тэмы маралі Шабас на могілках №71

Мінулая вясна была адзначана
прыкрай і непрыемнай падзеяй: у сакавіку невядомыя вандалы на яўрэйскіх
могілках пашкодзілі 36 помнікаў, з якіх 4 разбілі на кавалкі (“Деяние рук
человеческих” — “АК” № 33 ад 12.04.2011 г.).

Першапачаткова здавалася, што
гэтая справа застанецца нераскрытай — улік на месцы злачынства практычна не
засталося. Аднак да гонару асіповіцкай міліцыі, песімістычныя прагнозы не
спраўдзіліся.

16 жніўня адбылося пасяджэнне
камісіі па справах непаўналетніх, на якім трымалі адказ за зробленае менавіта
ўдзельнікі таго веснавога шабасу. Праўда, не ўсе: адзін, якому ўжо споўнілася
18 гадоў, за свой учынак будзе крыху пазней адказваць перад судом. Пакуль яму
не вынесены прысуд, “раёнка” не мае права агучваць імёны і прозвішчы
“антыгерояў”, таму назавём іх умоўна: Анатоль, Алег, Іван.

На след вандалаў су-працоўнік
інспекцыі па справах непаўналетніх Аляксандр Патапейка выйшаў пасля
шматтыднёвага вывучэння ўсіх абставін абуральнага злачынства і апытання
некалькіх соцень чалавек. Адзін з апытаных якраз і заўважыў пэўныя дробязі,
адштурхнуўшыся ад якіх і ўдалося спачатку вызначыць верагодны раён пражывання
зламыснікаў, а потым і выявіць іх асобы. Аднак, пакуль былі атрыманы
неабвяргальныя доказы віны, спатрэбіўся не адзін месяц напружанай вышуковай
работы. Ну а кропку ў гэтай справе паставіў опер-упаўнаважаны крымінальнага
вышуку Сяргей Шчэрба.

…Агучваць дэталі гэтага
пошуку па зразумелых прычынах нельга, аднак трэба адзначыць галоўнае: усе, да
каго міліцыянеры звярталіся за дапамогай, ахвотна адгукаліся на гэтую просьбу.
Да гонару нашых землякоў, сярод іх не знайшлося ніводнага, хто б не ўспрыняў
здзек над яўрэйскімі могілкамі як асабістую абразу.

* * *

…Пачалося ўсё з дурной
забавы: Анатоль сустрэўся з Алегам і прапанаваў пайсці на яўрэйскія могілкі,
каб усталяваць там расцяжкі — нацягнуць леску ў праходах паміж помнікамі.
Меркавалася, што гэта бу-дзе непрыемным сюрпрызам для кампаніі, якая збіралася
наведаць гэтае месца ноччу. Па дарозе да іх далучыўся Іван — яго таксама
пацягнула на прыгоды.

Калі расцяжкі былі
па-стаўлены, ужо сцямнела. Задаволеныя вынікам, хаўруснікі сабраліся разам, і
тут адзін з іх штурхнуў бліжэйшы помнік нагой, гаворачы, што яўрэі пад час
Вялікай Айчыннай вайны… дапамагалі фашыстам. Тое, што пачалося потым, цяжка
назваць інакш, чым шызарэалізмам: беларускія юнакі вырашылі “адпомсціць” сваім
землякам-яўрэям і знішчыць помнікі іх продкаў.

Хто менавіта агучыў такую
вар’яцкую прапанову, увогуле не прынцыпова. Галоўнае, астатніх яна ніколькі не
абурыла.

Па вялікаму рахунку,
хуліганам было ўсё роўна, на што выплёскваць накоплены зарад агрэсіі, але ж
нельга не ўзгадаць, што ў аснове нашай дзяржаўнай ідэалогіі ляжыць культ
продкаў, якія змагаліся за вызваленне Беларусі ад нацызму. Таму гэты
неверагодны прыклад скажонага ўспрыняцця самых трагічных старонак гісторыі
Айчыны ўспрымаецца яшчэ і як звонкая аплявуха сродкам масавай інфармацыі,
сістэмам школьнай адукацыі і патрыятычнага выхавання моладзі. Нашай моладзі…

* * *

Што будзе з вандаламі далей?
Увогуле, гэта рытарычнае пытанне — будуць жыць доўга і, магчыма, нават
шчасліва. З пункту гледжання Крымінальнага кодэксу правапарушэнне, у якім яны
абвінавачваюцца, па цяжкасці прыблізна адпавядае банальнаму крадзяжу маёмасці.
Так што пакаранне чакае хутчэй бацькоў — менавіта ім давядзецца кампенсаваць
расходы ДУКВП “Райсервіс” на рамонт пашкоджаных і замену разбураных помнікаў.

Але ж здзейснены ўчынак —
цяжкі грэх, таму ўладкаваць адносіны з Законам Божым апаганшчыкам магіл будзе
зусім не так проста.

І вось тут ёсць нагода для
звароту да блізкіх юных правапарушальнікаў. Калі вы не здолелі выхаваць з вашых
дзяцей законапа-слухмяных грамадзян, дык ідзіце ў храм і шчыра маліцеся за іх
прапаўшыя душы. Ды і за свае — бо той, хто не навучыў сваіх нашчадкаў разумець
розніцу паміж дабром і злом, правёў адведзены яму лёсам кавалак жыцця без
ані-якага сэнсу.

Аўтар выказвае ўдзячнасць за
дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу намесніку старшыні па справах непаўналетніх
райвыканкама Алене Фядотавай і супрацоўнікам следчага аддзела Асіповіцкага
РАУС.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

 

Последние новости

Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Полковник Александр Авдей посвятил службе в Вооруженных Силах 30 лет

20 августа 2025
Читать новость
Благоустройство

В этом году в Осиповичах началась реконструкция городских очистных сооружений

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 17 августа

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Каравай-миллионник уже на Осиповичской земле

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем